Прынцэса Эстэль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прынцэса Эстэль
Prinsessan Estelle
7-гадовая Прынцэса Эстэль, каралеўскі картэж, Стакгольм, чэрвень 2019 года.
7-гадовая Прынцэса Эстэль, каралеўскі картэж, Стакгольм, чэрвень 2019 года.
Coat of arms of Princess Estelle, Duchess of Östergötland.svg
Сцяг Прынцэса Швецыі
з 23 лютага 2012 г.
Сцяг Герцагіня Эстэргётланд
з 24 лютага 2012 г.
Папярэднік Карл Бернадот

Нараджэнне 23 лютага 2012(2012-02-23)[1][2][3] (11 гадоў)
Род Бернадоты[2]
Імя пры нараджэнні шведск.: Estelle Silvia Ewa Mary[1]
Бацька Олаф Даніэль Вестлінг[2][1][3]
Маці Вікторыя[2][1][3]
Веравызнанне Шведская царква[4][2]
Дзейнасць арыстакратка, вучань
Манаграма Манаграма
Узнагароды
ордэн Серафімаў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эстэль Сільвія Ева Мэры, нарадзілася 23 лютага 2012 года ў Сольне ў лене Стакгольм, — шведская спадчынніца-прынцэса і герцагіня Эстэрётланд . Яна з’яўляецца дачкой кронпрынцэсы Вікторыі і прынца Даніэля і ў адпаведнасці з парадкам спадчыннасці займае 2-ое месца ў пераемнасці шведскага прастола, пасля маці і да брата прынца Оскара Яе тытул — Яе Каралеўскае Высокасць Эстэль, прынцэса Швецыі, герцагіня Эстэргётланд.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Каралеўскі салют прынцэсе з 42 гарматных стрэлаў са Шэппсхольмен 23 лютага 2012 г., 12:00.

Нараджэнне[правіць | правіць зыходнік]

У жніўні 2011 года Каралеўскі суд Швецыі абвясціў, што Кронпрынцэса Вікторыя і Прынц Даніэль чакаюць свайго першага дзіцяці [5]. 23 лютага 2012 г. у 04:26 прынцэса Эстэль нарадзілася у бальніцы Каралінскага ўніверсітэта ў Сольне. Рост прынцэсы быў 51 сантыметр, а вага — 3280 грам [6]. Нараджэнне атрымала шмат увагі СМІ — на працягу дня было апублікавана 2300 газетных артыкулаў у Швецыі, і яшчэ 3300 за мяжой [7].

24 лютага 2012 г. у замку Хага адбылося традыцыйнае пацверджанне сведкаў. Сведкамі былі спікер Рыксдага Пэр Вэстарберг, прэм’ер-міністр Фрэдрык Рэйнфельт, маршал Свантэ Ліндквіст і старшыня Аліса Троль-Вахтмайстэр [8]. У 11:15 урад сабраўся ў Стакгольмскім замку [9], дзе кароль Карл XVI Густаў абвясціў імя прынцэсы і дараваў ёй герцагства Эстэрётланд. Пасля адбылася служба ў Замкавай царкве [10].

30 красавіка 2012 года прынцэса Эстэль упершыню з’явілася на публіцы. Гэта адбылося ў Стакгольмскім замку ў сувязі з 66-годдзем з дня нараджэння Карла XVI Густава.

Хрышчэнне[правіць | правіць зыходнік]

Прынцэса Эстель была ахрышчана 22 мая ў царкве Стакгольмскага замку. Пад час цэрэмоніі выкарыстоўвалася купель Карла XI. Затым было абвешчана, што яе хроснымі з’яўляюцца кронпрынц Вілем-Аляксандр з Нідэрландаў (цяпер кароль Вілем-Аляксандр), кронпрынц Хокан Магнус з Нарвегіі, кронпрынцэса Мэры з Даніі, дзядзька прынц Карл Філіп і цётка Ганна Вэстлінг Сёдэрстрэм. Пры хрышчэнні прынцэса была ўзнагароджана ордэнам Серафімаў [11].

Імёны[правіць | правіць зыходнік]

Імя Эстэль з’явілася ў сям’і дзякуючы Эстэль Бернадот, жонцы хроснага бацькі караля Карла XVI Густава Фолькі Бернадота. Эстэль — гэта таксама імя першай унучкі прынцэсы Дэзірэ, сястры караля Карла XVI Густава. Прынцэсу назвалі Сільвіяй і Евай у гонар бабуль каралевы Сільвіі і бабулі Евы Вэстлінг адпаведна. Мэры — імя хроснай маці, кронпрынцэсы Даніі Мэры [12].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароды Швецыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Order of the Seraphim - Ribbon bar.svg Каралеўскі ордэн Серафімаў (LoK av KMO) (23 лютага 2012)
  • Commemorative Ruby Jubilee Medal of His Majesty The King (15092013).png Юбілейны медаль 40-й гадавіны узыходжання караля Карла XVI Густава (CXVIG:sJmtII) (15 верасня 2013)
  • SWE King Carl XVI Gustaf Jubilee Medal III.png Юбілейны медаль да 70-годдзя караля Швецыі Карла XVI Густава (CXVIG:sJmtIII) (30 красавіка 2016)

Родавод[правіць | правіць зыходнік]

Сярод продкаў прынцэсы заснавальніца Іспаніі Ізабела I Кастыльская, шатландская каралева Марыя Сцюарт, дзве расійскія імператрыцы Кацярына I і Кацярына II, каралева Вялікабрытаніі Вікторыя.

Зноскі

  1. а б в г Lundy D. R. Estelle Silvia Ewa Mary Bernadotte, Duchess of Östergötland // The Peerage
  2. а б в г д Swedish Royal Court - HRH Princess Estelle: Biography Праверана 15 мая 2020.
  3. а б в г Kronprinsessan och Prins Daniel har fått en dotter Праверана 15 мая 2020.
  4. https://royalcentral.co.uk/europe/sweden/taking-a-look-back-at-the-christenings-of-princess-estelle-and-prince-oscar-103615/ Праверана 5 красавіка 2020.
  5. Kronprinsessparet väntar barn, kungahuset.se . Архівавана 13 чэрвеня 2021.
  6. Kronprinsessan Victoria har fött en dotter, karolinska.se .
  7. Mycket omskriven prinsessa, Dagens Nyheter .
  8. Prinsessan heter Estelle, Svenska Dagbladet .
  9. Prinsessans fullspäckade premiärdag, Svenska Dagbladet .
  10. Pressinformation inför konselj och Te Deum fredagen den 24 februari 2012, kungahuset.se . Архівавана 22 красавіка 2021.
  11. Faddrar, kungahuset.se . Архівавана 21 верасня 2021.
  12. Hon döps efter Folkes mamma, Aftonbladet .