Прыродаахоўныя зоны Арменіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дыліжанскі нацыянальны парк

Прыродаахоўныя тэрыторыі Арменіі складаюць 374 000 гектараў, што складае больш 12 % яе тэрыторыі. На 2011 год тэрыторыі Арменіі знаходзяцца 3 запаведнікі, 4 нацыянальныя паркі, 27 заказнікаў[1][2][3].

Тут ахоўваюцца 60 % краявіднага складу флоры і фаўны Арменіі. Ахаваныя тэрыторыі сушы складаюць каля 6 % тэрыторыі рэспублікі, што вельмі недастатковае для краіны з такім багатым біялагічным і ландшафтным разнастайнасцямі і схільнай моцнаму антрапагенаваму ціску. Адменна ахаваныя прыродныя тэрыторыі, з выняткам нацыянальнага парка «Севан», галоўным чынам, ахапляюць лясныя ландшафты.

Сістэма адменна ахаваных прыродных тэрыторый Арменіі пачала фармавацца з 1958 года. Паводле закона «Пра адменна ахаваныя прыродныя тэрыторыі» (1991), у рэспубліцы адменна ахаваныя прыродныя тэрыторыі маюць статус дзяржаўных запаведнікаў, нацыянальных паркаў, заказнікаў і помнікаў прыроды.

Запаведнікі[правіць | правіць зыходнік]

Паводле дзейнага прыродаахоўнаму заканадаўству Арменіі, «Дзяржаўны запаведнік — гэта ўяўляючая экалагічную, навуковую, гісторыка- культурную каштоўнасць і нададзеная эстэтычнымі якасцямі асаблівая прыродаахоўная тэрыторыя, дзе працэсы развіцця прыроднага асяроддзя працякаюць без непасрэднага ўмяшання чалавека». У запаведніках дзейнасць чалавека абмяжоўваецца толькі навуковымі даследаваннямі.

Хасроўскі запаведнік[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя абвяшчае, што яшчэ ў IV стагоддзе цар Хасроў II абвясціў паўднёва-заходнія схілы Гегамскага сугор’і запаведнымі. Тут па яго ўказе быў створаны штучны лес. На працягу стагоддзяў Хасроўскі запаведнік з’яўляўся месцам палявання для шляхты, жывёлы прывозіліся і разводзіліся ў запаведніку з рэгіёнаў Блізкага Усходу, галоўным чынам з Персіі.

У 1958 годзе лясы Хасрова, што складаліся з 8 асобных тэрыторый, былі афіцыйна абвешчаны адзіным запаведнікам. Хароўскі запаведнік знаходзіцца да паўднёвага ўсходу ад Ерэвана, у паўднёва-заходняй частцы Гегамскага вулканічнага сугор’я, у басейнах рэк Азат і Веды. Запаведнік знаходзіцца на паўночным усходзе вобласці Арарат, на вышыні 1400—2250 метраў над роўнем мора; займае плошча 29196 га, з якіх 9000 пакрыты лясамі. Запаведнік мае даволі складаны рэльеф з дзіўнымі краявідамі.

У запаведніку багатая флора. Тут расце больш 1800 відаў раслін, 156 з якіх лічацца рэдкімі, 146 — лічацца ў Чырвонай кнізе Арменіі. Фаўна размаітая: сярод насельнікаў больш 30 відаў паўзуноў, 142 відаў птушак, 55 відаў сысуноў. Таксама сустракаецца мноства відаў амфібій, павукападобных і г.д. У наш час Хасроўскі запаведнік з’яўляецца месцам рассялення Panthera pardus ciscaucasica.

Шыкахогскі запаведнік[правіць | правіць зыходнік]

Шыкахогскі запаведнік мясцуецца на крайнім поўдні краіны, у Сюнікскай вобласці, на паўночных схілах Мегрынскага хрыбта. Клімат тут цёплы і вільготны. Плошча — каля 10000 га.

Тут сустракаецца больш 1000 відаў раслін. Захаваліся рэдкія віды папарацей, такія як вужоўнік звычайны (Ophioglossum vulgatum) і Pteridium tauricum. Запаведнік з’яўляецца месцам вырастання для многіх знікаючых відаў раслін: Galanthus transcaucasicus, Galanthus caspius, Tulipa confusa, Pyrus zangezura, Symphyandra zangezura і інш.

Запаведнік мясцуецца на вышыні ад 1000 да 3000 метраў над роўнем мора. У нізінных раёнах сустракаюцца: Diospyros lotus, гранат звычайны (Punica granatum), Paliurus spina-christi, Fagus orientalis, Platanus orientalis, грэцкі арэх (Juglans regia), каштан (Castanea); ёсць цісавыя гаі. Да вышыні 2200 м распасціраюцца дубова-грабавыя лясы, для абароны якіх і быў створаны запаведнік у 1958 годзе; да 2600 м — змяшаныя супольнасці бярозы, рабіны і ядлоўца, а ў самым верхнім поясе — альпійскія лугі.

У запаведніку сустракаюцца розныя віды змеяў: гюрза (Macrovipera lebetina), Eryx miliaris, Orientocoluber spinalis і інш. Шыкахогскі запаведнік з’яўляецца асноўным месцам рассялення Panthera pardus ciscaucasica у Арменіі. Тут таксама жывуць: буры мядзведзь (Ursus arctos), дзік (Sus scrofa), казуля еўрапейская (Capreolus capreolus), Canis lupus campestris, куніцы (Martes), Дзікабраз індыйскі (Hystrix indica) і інш. Сустракаецца мноства птушак: сіп белагаловы (Gyps fulvus), чорны грыф (Aegypius monachus), удод (Upupa epops), гарыхвостка звычайная (Phoenicurus phoenicurus), зялёная жаўна (Picus viridis), совы і іншыя.

Эрэбунійскі запаведнік[правіць | правіць зыходнік]

Дзікая пшаніца Эрэбунійскага запаведніка — Triticum araraticum

.

Эребунійскі запаведнік мясцуецца недалёка ад Ерэвана, у цэнтральнай частцы Вахіябердскага хрыбта, паміж селамі Шарбулах і Гехадыр, на чырвоных глінах. Быў створаны ў 1981 годзе; займае плошча каля 90 га. На тэрыторыі запаведніка пераважна растуць дзікія метлюжковыя віды, што існавалі тут больш мільёна гадоў: Triticum araraticum, Triticum boeoticum і Triticum urartu, Rhizocephalus orientalis, Iridodictyum reticulatum, Hohenackeria exscapa, Gundelia tournefortii, Аmblyоpirum, Actinolema, Szovitsia, Cichorium pumilum і Iris elegantissima і многія іншыя віды. Усяго тут расце каля 300 відаў раслін. Сустракаецца шмат рэдкіх відаў жукоў, 9 відаў змей і яшчарак, трохі амфібій, лісы, ваўкі, барсукі, куніцы і каля 50 відаў птушак.

Мне даводзілася вывучаць шматлікія краіны, якія прынята лічыць старажытнымі земляробскімі, аднак багацейшай, цікавейшай мясцовасці, чым Шарбулах, цяжка знайсці[4]

— М. І. Вавілаў

Нацыянальныя паркі[правіць | правіць зыходнік]

Дыліжанскі нацыянальны парк[правіць | правіць зыходнік]

Дыліжанскі нацыянальны парк заснаваны ў 1958 годзе для абароны букавых і дубовых лясоў, хвой, цісавых гаёў і горных азёр (азёры Парз і Гош); займае плошча 27995 га.

У Дыліжанскім парку расце больш 1000 відаў раслін, найболей пашыранымі з'яўляюцца іберыйскі дуб, бук усходні, розныя віды граба, а таксама ясень, некаторыя віды ліпы, клёна і іншыя. Некаторыя расліны, прыкладам, зорка, розныя архідэі, рабчык і іншыя, улучаны ў Чырвоную кнігу Арменіі.

Севанскі нацыянальны парк[правіць | правіць зыходнік]

Севан з'яўляецца другім па запасах прэсных вод горным возерам у свеце (саступае Тытыкацы) — знаходзіцца на вышыні 1900 метраў над узроўнем мора.

Нацыянальны парк быў створаны ў 1978 годзе для абароны возера Севан і прылеглых раёнаў. Яго плошча, улучаючы буферную зону, складае 150100 га, 125300 га з якіх займае возера і гэты лік няўхільна расце на працягу апошніх гадоў — штогод узровень вады падымаецца на 30-40 см.

Нацыянальны парк Возера Арпу[правіць | правіць зыходнік]

Створаны ў 2010 годзе на крайнім паўночным захадзе Арменіі, у вобласці Шырак дзеля захавання натуральных помнікаў прыроды, шматстатнасці ландшафту і біялагічнага асяроддзя ракі Ахуран, азёр Арпу і Арденис, экасістэм альпійскіх і паплавоў, змесцаваных паміж усходняй часткай горнай грады Егнахага і паўднёва-заходняй часткай Джавахкской горнай грады. Вышыня над узроўнем мора вагаецца ад 2000 метраў у даліне да 3000 у горах. Тут самы суровы клімат ва ўсім рэгіёне: узімку маразы дасягаюць адзнакі -50 °C, шугавеі ператвараюць акругу ў снежную пустыню.

Нацыянальны парк Арэвік[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца на крайнім поўдні Арменіі, у Сюнікскай вобласці, на тэрыторыі паўднёвага адгор'я Мегрынскага хрыбта, у басейнах рэк Мегры, Шванідзор і Нювадзі на плошчы больш 34400 га. Створаны ў 2010 годзе для захавання экасістэмы рэгіёна (шырокалісцевых лясоў, паўпустынь, горных стэпаў, ядлаўцовых рэдкалессяў, альпійскіх і субальпійскіх лугоў), рэдкіх і знікаючых відаў жывёл.

Зноскі