Прысяга

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Прысяга Віктара Юшчанкі на Бібліі

Прысяга — афіцыйнае ўрачыстае абяцанне прытрымлівацца пэўных абавязкаў, патрабаванняў закону, захоўваць вернасць справе, быць праўдзівым. Была пашырана ў палітычнай і юрыдычнай практыцы Беларусі ў мінулым. У часы Вялікага Княства Літоўскага прысягалі вялікія князі, канцлеры, ваяводы, суддзі і іншыя службовыя асобы дзяржаўнага апарату; у судаводстве прысяга была дадатковым сродкам забеспячэння доказаў па справах праз абавязковае прысяганне сведкаў.

Тэкст Прысягі радавога і начальніцкага складу органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь. 1992

Прысяга пашырана і ў іншых краінах (прысяга прэзідэнтаў, губернатараў, суддзяў, сведкаў і інш.), у многіх устаноўлена палітычная, адміністрацыйная і крымінальная адказнасць за парушэнне прысягі. Першапачаткова прысягу давалі ў выглядзе клятвы (напрыклад, клятва Гіпакрата, якую давалі ўрачы пры атрыманні дыплома), парушэнне якой магло цягнуць за сабой маральнае і грамадскае ўздзеянне. Прававыя вынікі мела парушэнне прысягі ваеннаслужачымі, работнікамі міліцыі.

У Беларусі практыка прысягання адноўлена пры атрыманні незалежнасці. Канстытуцыя Беларусі замацавала прыняцце прысягі ва ўрачыстай абстаноўцы на спецыяльным пасяджэнні парламента як адну з найважнейшых умоў уступлення прэзідэнта на сваю пасаду. У заканадаўстве Беларусі прадугледжана таксама прысяга для ваеннаслужачых, суддзяў, работнікаў міліцыі і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1998. ISBN 985-11-0108-7

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]