Прытча аб жамчужыне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прытча аб жамчужыне, Даменіка Феці, 17 ст.

Прытча аб жамчужыне (таксама Прытча аб пэрле вялікай каштоўнасці) — адна з прытчаў Ісуса Хрыста. Апавяданне пра прытчы з'яўляецца толькі ў адным з Евангелляў Новага Запавету. Паводле Евангелля ад Матфея 13:45-46 прытча ілюструе вялікую значнасць Нябеснага Царства.

Біблейскае апавяданне[правіць | правіць зыходнік]

Згодна Мф. 13:45-46 прытча мае наступнае апавяданне:

Яшчэ падобнае Царства Нябеснае на купца, які шукае прыгожых пэрлаў, які, знайшоўшы адзін шматкаштоўны пэрл, пайшоў і прадаў усё, што меў, і купіў яго.

Прытча тлумачыцца, як ілюстрацыя вялікай значнасці Царства Нябеснага (жэмчуг ў той час меў значна большую каштоўнасць, чым сёння), і мае цесную сувязь з прытчай з прытчай аб схаваным скарбе. Даследчыкі зазначаюць, што прытча паказвае ролю поспеха і актыўных дзеянняў у пошуку Нябеснага Валадарства. У прытчы пошук пэрлаў — сэнс жыцця купца, гэтак жа як і пошук Нябеснага Валадарства — сэнс жыцця верніка.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]