Прытча аб заблудшай авечцы
Прытча аб заблудшай авечцы — адна з прытчаў Ісуса Хрыста. Прытча падаецца ў двух Евангеллях: Евангелля ад Матфея 18:12-14 і Лукі 15:3-7. У ёй апісваецца, як пастух пакідае свой статак ў дзевяноста дзевяць авечак, каб знайсці адну авечку, якая згубілася. Гэта першая з трох прытчаў аб выкупленні, якія Ісус расказвае пасля таго, як фарысеі і рэлігійныя лідары абвінавачваюць Яго ў тым, што Ён гасцінна адносіцца да «грэшнікаў» і есць з імі. Дзве іншыя прытчы, якія ў Евангеллі ад Лукі ідуць за ёй следам — прытча аб страчанай манеце і блудным сыне.
Біблейскае апавяданне
[правіць | правіць зыходнік]Біблейскае апавяданне мае наступны змест:
Але Ён расказаў ім наступную прытчу: хто з вас, маючы сто авечак і згубіўшы адну з іх, не пакіне дзевяноста дзевяці ў пустыні і не пойдзе па згубленую, пакуль не знойдзе яе? А знайшоўшы, возьме яе на плечы свае з радасцю прыйшоўшы дамоў, пакліча сяброў і суседзяў і скажа ім; парадуйцеся са мною, я знайшоў маю згубленую авечку. Гавару вам, што так на нябёсах болей радасці будзе за аднаго грэшніка, які каецца, чым за дзевяноста дзевяць праведнікаў, якім няма патрэбы ў пакаянні.
Прытча закранае тэму страты, пошуку і радасці аб знаходцы разам прытчай аб страчанай манеце. Згубленая авечка або манета ўяўляе сабой чалавека. Як і ў прытчы пра Добрага Пастыра, Ісус ёсць пастыр, тым самым атаясамляючы сябе з Богам, Які як пастух шукае зблудзіўшыхся авечак Ізраіля ў Ез. 34:11-16. Абедзве прытчы паказваюць сутнасць Бога, які хоча несці адказнасць за пошук страчанага чалавека.
Радасць пастыра з яго сябрамі паказвае Бога, Які радуецца разам з анёламі. Вобраз Бога, Які радуецца вяртанню страчаных грэшнікаў, кантрастуе з крытыкай рэлігійных лідараў, для якіх і была расказана гэтая прытча.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Прытча аб заблудшай авечцы