Прытча аб новым віне і старых мяхах

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мужчына з віннымі мяхамі пэнзля Ніка Пірасмані.

Прытча аб новым віне і старых мяхах — адна з прытчаў Ісуса Хрыста. З'яўляецца ў новазапаветным апавяданні ў Евангеллі ад Матфея 9:14-17, Евангеллі ад Марка 2:21-22, Евангеллі ад Лукі 5:33-39.

Біблейскае апавяданне[правіць | правіць зыходнік]

Прытча запісана адразу пасля падзеі заклікання Матфея ў якасці вучня Ісуса, і, з'яўляецца часткай размовы на вячэры, наладжанай у гонар Ісуса(Лк 5:29). Прытча нясе адказ на пытанне пра пост:

А яны сказалі Яму: чаму вучні Янавыя посцяць часта і ўзносяць малітвы, таксама і фарысэйскія, а Твае ядуць і п'юць? Ён сказаў ім: ці можаце прымусіць сыноў харомаў шлюбных пасціцца, калі з імі малады? Але прыйдуць дні, калі адымецца ў іх малады, і тады будуць пасціцца у тыя дні.

Адказ Ісуса працягваецца ў выглядзе кароткай прытчы. Апавяданне ў Лукі мае больш падрабязную версію:

Пры гэтым сказаў ім прытчу: ніхто не прышывае латку да старой адзежыны, ададраўшы ад новай адзежыны; а інакш і новую падзярэ, і да старой не падыдзе латка ад новай. І ніхто не ўлівае маладога віна ў мяхі старыя; а інакш маладое віно парве мяхі, і само выцеча, і мяхі прападуць; а маладое віно трэба ўліваць у мяхі новыя; тады зберажэцца і тое і другое. І ніхто, піўшы старое віно, не захоча адразу маладога; бо кажа: старое лепшае.

Тлумачэнне[правіць | правіць зыходнік]

Традыцыйна лічыцца, што тлумачэнне прытчы адносіцца да адносін паміж вучэннем Ісуса і традыцыйнага іўдаізму. Па меркаванні некаторых даследчыкаў, Ісус у прытчы прапануе свой новы спосаб супраць старога ладу фарысэяў і іх кніжнікаў. У пачатку другога стагоддзя, Маркіён, заснавальнік маркіянізму, выкарыстаў урывак, каб апраўдаць раздзяленне паміж рэлігіяй, што прынеслі Ісус і Павел, і Яўрэйскімі Пісаннямі.

Некаторыя даследчыкі тлумачаць, што прытча паказвае хрысціянства з яўрэйскімі каранямі старажытнасці, хоць вучэнне Ісуса прынесла нешта новае, а таму рытуалы і традыцыі афіцыйнага іўдаізму не маглі прыняць яго.

У сваім камэнтары на Евангеллі ад Матфея, Марка і Лукі, Джон Кальвін сцвярджае, што старыя мяхі і старыя адзенні ўяўляюць вучняў Ісуса, і маладое віно і новая тканіна ўяўляюць практыку паста два разы на тыдзень. Такі пост будзе цяжкім для новых вучняў, і яго б яны маглі вынесці.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]