Прытча аб семені, якое расце непрыкметным чынам

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ілюстрацыя прытчы аб семені, якое расце непрыкметным чынам, разам з прытчай аб свечцы пад посудам

Прытча аб семені, якое расце непрыкметным чынам - адна з прытчаў Ісуса Хрыста, запісаная ў Евангеллі ад Марка 4:26-29. Гэтая прытча распавядае пра рост у Божым Валадарстве. Прытча ідзе пасля прытчы пра сейбіце і прытчы пра лямпу пад посудам, і папярэднічае прытчы пра гарчычным зерні.

Біблейскае апавяданне[правіць | правіць зыходнік]

Прытча мае наступны змест:

І сказаў: Царства Божае падобнае на тое, як калі чалавек кіне насенне ў зямлю, і спіць, і ўстае ноччу і днём, і як насенне ўзыходзіць і расце, не ведае ён; бо зямля сама сабою родзіць спачатку зеляніну, потым колас, потым поўнае зерне ў коласе; калі ж выспее плод, адразу пасылае серп, таму што настала жніво.

Гэтая прытча можа разглядацца як звязаная з прытчай пра сейбіта, хоць у прытчах сэнс розны. Адно з тлумачэнняў прытчы, што яна служыць у якасці выпраўлення думак старажытных або сучасных вучняў, якія маглі б адчуваць роспач з таго, што адразу не бачаць плёну з сваёй працы. Нават калі селянін, які наеяў зерне, спіць Божае Царства па-ранейшаму расце. Яго рост абумоўлены дзеяннямі Бога, а не чалавека, і таму насенне ўзрасце ў свой час.

У адрозненне ад прытчы пра сейбіта, насенне ў прытчы ўяўляе Царства самога Бога. Адрозненні ў інтэрпрэтацыі прытчы абумоўлены тым, якія падкрэсліваюцца аспекты прытчы: насенне, сейбіт або зямля.