Еўхарыстыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Прычасце)
Еўхарыстыя
(Сандра Бацічэлі, 1495 год)

Еўхары́стыя, або Эўхары́стыя (грэч. ευχαριστία — падзяка), Святое Прычасце, Святая Камунія — хрысціянскае таінства (сакрамант), якое складаецца ў асвячэнні хлеба і віна ў асаблівым статусе і наступнае іх з'яданне. У праваслаўных, каталікоў, дахалкіданітаў, большасці лютэран, англікан, старакатолікаў і ў некаторых іншых канфесіях складае аснову галоўнага хрысціянскага набажэнства, Боскай Літургіі (ці Імшы), і тлумачыцца як таінства (сакрамант), пры якім хрысціяне прымаюць Цела і Кроў Ісуса Хрыста Збавіцеля і, такім чынам, злучаюцца з Богам. Частка пратэстанцкіх канфесій тлумачыць яе як просты рэлігійны рытуал, які не з'яўляецца таінствам.

Каталіцкая царква[правіць | правіць зыходнік]

Важнымі і неабходнымі элементамі для святкавання Эўхарыстыі з'яўляюцца хлеб з пшаніцы і вінаграднае віно. Служыцелем Эўхарыстыі з'яўляецца Распарадчыкам з’яўляецца святар (біскуп або прэзбітэр), які атрымаў сапраўднае пасвячэнне і дзейнічае ў асобе Хрыста-Галавы і ад імя Касцёла.[1]

Эўхарыстыя як ахвярапрынашэнне[правіць | правіць зыходнік]

Паводле каталіцкай царквы, Эўхарыстыя ёсць Гэта ахвяра Цела і Крыві Пана Езуса, якую Ён устанавіў, каб увекавечыць ажно да свайго прыйсця ахвяру Крыжа, даручаючы такім чынам Касцёлу ўспамін сваёй смерці і ўваскрасення. Гэта знак адзінства, повязь любові, пасхальная гасціна, на якой мы прымаем Хрыста, напаўняем душу ласкай і атрымліваем задатак вечнага жыцця. Эўхарыстыя з’яўляецца ўспамінам, таму што выяўляе і здзяйсняе ахвяру, якую Хрыстус прынёс Айцу аднойчы за ўсіх на крыжы дзеля чалавецтва. Ахвярны характар Эўхарыстыі раскрываецца ў саміх словах устанаўлення: «Гэта ёсць Цела Маё, якое за вас будзе выдана» і «Гэты келіх ёсць новым запаветам у Крыві Маёй, якая за вас будзе праліта» (Лк 22, 19-20). Ахвяра крыжа і ахвяра Эўхарыстыі — гэта адна ахвяра. Адным з’яўляюцца ахвяра і ахвярадаўца, рознымі з’яўляюцца толькі спосабы ахвярапрынашэння: крывавы — на крыжы, некрывавы — у Эўхарыстыі.[2]

Эўхарыстыя як сапраўдная прысутнасць[правіць | правіць зыходнік]

Езус Хрыстус прысутнічае ў Эўхарыстыі выключным і непараўнальным чынам. Ён насамрэч прысутны праўдзіва, рэальна і субстанцыяльна: са сваім Целам і сваёй Крывёю, са сваёй Душой і Боскасцю. У Эўхарыстыі сакрамэнтальна, гэта значыць у эўхарыстычных постацях хлеба і віна, прысутнічае ўвесь Хрыстус: Бог і Чалавек. Праз пераўтварэнне, хлеб і віно становяцца целам і крывёю Хрыста. Пераўтварэнне азначае перамену ўсёй субстанцыі хлеба ў субстанцыю Цела Хрыста і ўсёй субстанцыі віна ў субстанцыю Ягонай Крыві. Гэтае пераўтварэнне здзяйсняецца падчас эўхарыстычнай малітвы праз дзейснасць слоў Хрыста і дзеянне Духа Святога. Аднак, характэрныя рысы хлеба і віна, гэта значыць «эўхарыстычных постацяў», застаюцца нязменнымі.[3]

Каб прыняць святую Камунію, неабходна быць цалкам далучаным да каталіцкага Касцёла і быць у стане ласкі, гэта значыць не мець на сумленні смяротнага граху. Той, хто ўсведамляе, што ўчыніў цяжкі грэх, павінен прыступіць да сакрамэнту паяднання перад тым, як будзе прымаць святую Камунію. [4]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]