Перайсці да зместу

Пры апазнанні – затрымаць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пры апазнанні – затрымаць
Пры апазнанні – затрымаць
Аўтар Васіль Хомчанка
Жанр Аповесць
Мова арыгінала беларуская

«Пры апазнанні — затрымаць» — аповесць беларускага пісьменніка Васіля Хомчанкі (1983). Складаецца з дваццаці трох раздзелаў. Кніга прысвечана беларускаму паэту Францішку Багушэвічу.

Судовы следчы Францішак Багушэвіч са сваім памочнікам Патапенкам займаецца раскрыццём злачынстваў у невялікім горадзе і найбліжэйшых вёсках. Аднаго разу, расследуючы чарговае злачынства, якое ўсе палічылі за падпал, Багушэвіч натыкаецца на доказы больш сур'ёзнай справы. Паступова следчы разумее, што ў горадзе хаваецца стваральнік бомбаў, які працуе на рэвалюцыянераў. Ідучы па слядах злачынца, Францішак дазнаецца, што злодзей ёсць ніхто іншы, як Сяргей Сілаеў, вядомы ў горадзе ў якасці пана Сакалоўскага. Ён даўні знаёмы Багушэвіча, бо шмат гадоў назад, у час паўстання 1863—1864 гадоў, паратаваў яго. Следчы прабуе выратаваць Сяргея, якому здрадзілі і па якога адправілі жандараў. Сілаеў, што маніўся ў гэты дзень ажаніцца са сваёй каханкаю Нонай, змушаны ўцякаць разам з ёю.