Прэзідэнт Непала

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прэзідэнт Непала
непальск.: संघीय प्रजातान्त्रिक गणराज्य नेपालका राष्ट्रपति
Пасаду займае
Рам Чандра Паудэл[1]
з 13 сакавіка 2023
Узначальвае
Тэрмін паўнамоцтваў 5 гадоў
Пасада з’явілася 28 мая 2008
Першы на пасадзе Рам Баран Ядаў
Сайт PresidentOfNepal.gov.np

Прэзідэнт Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспублікі Непал (непальск.: संघीय प्रजातान्त्रिक गणराज्य नेपालका राष्ट्रपति) — вышэйшая дзяржаўная пасада ў Непале. Прэзідэнтам Непала з 29 кастрычніка 2015 года з’яўляецца Бідх’я Дэві Бхандары.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля шматгадовай грамадзянскай вайны і дэмакратычнага руху, 18 мая 2006 года прэм’ер-міністр Непала Гірыджа Прасад Каірала абвясціў на пасяджэнні парламента аб пазбаўленні караля Г’янендры большай часткі паўнамоцтваў і абвяшчэнні краіны свецкай дзяржавай[2]. 15 студзеня 2007 года з прычыны стварэння часовага ўрада і прыняцця часовай канстытуцыі кароль быў адхілены ад улады і прэм’ер-міністр стаў выконваючым абавязкі кіраўніка дзяржавы і ўрада[3]. 28 мая 2008 года на першым пасяджэнні ўстаноўчага сходу ў Непале была скасаваная манархія і краіна абвешчана Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспублікай[4]. Па выніках першых прэзідэнцкіх выбараў, 23 ліпеня 2008 года Рам Баран Ядаў заступіў на пасаду першага прэзідэнта Непала[5]. Ён павінен быў прабыць на гэтай пасадзе два гады да прыняцця новай канстытуцыі, аднак праца над ёй зацягнулася на сем гадоў[6]. Нарэшце, 20 верасня 2015 года новы асноўны закон краіны быў прыняты ўстаноўчым сходам і падпісаны прэзідэнтам Ядавам[7]. Згодна з канстытуцыяй, Непал ахарактарызаваны як свецкая Рэспубліка, якая складаецца з сямі федэральных зямель, у краіне павінны быць праведзены новыя выбары[8][9]. 29 кастрычніка 2015 года на пасаду прэзідэнта была абраная Бідх’я Дэві Бхандары, якая стала другім чалавекам і першай жанчынай на гэтай пасадзе[10][11].

Паўнамоцтвы і абавязкі[правіць | правіць зыходнік]

Прэзідэнт Непала выконвае цырыманіяльныя абавязкі і займае пасаду галоўнакамандуючага ўзброенымі сіламі, у той час як прэм’ер-міністр з’яўляецца лідарам нацыі[12][6]. Прэзідэнт абіраецца шляхам непрамых выбараў на тэрмін у пяць гадоў. Кандыдатам у прэзідэнты можа быць любы грамадзянін Непала, які дасягнуў узросту 45 гадоў і мае права абірацца ў Федэральны парламент[13]. Рэзідэнцыяй прэзідэнта з’яўляецца палац «Растрапаці Бхаван» ў Катманду[14]. Зарплата прэзідэнта на 2015 год складае 109,410 непальскіх рупій у месяц[15].

Прэзідэнты Непала[правіць | правіць зыходнік]

Партрэт Імя
(гады жыцця)
Тэрмін паўнамоцтваў Партыя
Уступіць Пакінуў Дзень
В. а. кіраўніка дзяржавы Гірыджа Прасад Каірала
(1925—2010)
15 студзеня 2007 23 ліпеня 2008 740 Непальскі кангрэс
1 Прэзідэнт Рам Баран Ядаў
(нар. 1948)
23 ліпеня 2008 29 кастрычніка 2015 2654 Непальскі кангрэс
2 Прэзідэнт Бідх’я Дэві Бхандары
(нар. 1961)
29 кастрычніка 2015 13 сакавіка 2023 2693 Камуністычная партыя Непала (аб’яднаная марксісцка-ленінская)
3 Прэзідэнт Рам Чандра Паудэл
(нар. 1944)
13 сакавіка 2023 дзеючы 409 Непальскі кангрэс

Зноскі

  1. а б Ram Chandra Paudel sworn in as Presidenthttps://kathmandupost.com/national/2023/03/13/ram-chandra-paudel-sworn-in-as-presidentThe Kathmandu Post, ВікіСховішча, 2023.
  2. Nepal king stripped of most powers. CNN. Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2017. Праверана 30 октября 2015.
  3. Nepal: Overview of the political situation (2007 - 2008). Министерство юстиции США (16 февраля 2009). Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2016. Праверана 30 октября 2015.
  4. Nepal hails a new republic. The Guardian (9 июня 2008). Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2018. Праверана 30 октября 2015.
  5. Nepal's first president sworn in. CNN (23 июля 2008). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 30 октября 2015.
  6. а б Nepalese parliament elects first female president. The Guardian. Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2017. Праверана 30 октября 2015.
  7. Nepal formally adopts new constitution amid protests from minorities. The Guardian (20 сентября 2015). Архівавана з першакрыніцы 24 кастрычніка 2017. Праверана 30 октября 2015.
  8. Nepal gets first woman President. The Hindu (28 октября 2015). Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2020. Праверана 29 октября 2015.
  9. Bidhya Devi Bhandari elected Nepal's first female president. BBC News (29 октября 2015). Архівавана з першакрыніцы 2 кастрычніка 2019. Праверана 29 октября 2015.
  10. Bidhya Devi Bhandari: Communist activist elected Nepal’s first female President. The Independent (29 октября 2015). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2017. Праверана 30 октября 2015.
  11. Bidhya Devi Bhandari: Meet Nepal's first woman president. International Business Times[en] (29 октября 2015). Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2015. Праверана 30 октября 2015.
  12. Nepal Makes History By Electing Its First Female President. National Public Radio (29 октября 2015). Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2015. Праверана 30 октября 2015.
  13. Constitution of Nepal(недаступная спасылка). INSEConline (20 сентября 2015). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2018. Праверана 30 октября 2015.
  14. Nepal’s Rastrapati Bhawan declared unsafe for use. The Hindu (16 мая 2015). Архівавана з першакрыніцы 6 лістапада 2021. Праверана 30 октября 2015.
  15. Salary of Government officials of Nepa. EduSanjal (10 июня 2015). Архівавана з першакрыніцы 8 лістапада 2015. Праверана 30 октября 2015.

Спасылка[правіць | правіць зыходнік]