Прэзідэнт Татарстана

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Прэзідэнт Рэспублікі Татарстан (татар.: Татарстан Республикасы Президенты) — кіраўнік рэспублікі (суб’екта, дзяржавы)[заўв 1][1] і вышэйшая службовая асоба, якая ўзначальвае сістэму выканаўчых органаў дзяржаўнай улады суб'екта Расійскай Федэрацыі — Рэспублікі Татарстан.

Яго паўнамоцтвы вызначаюцца главой другой часткі IV Канстытуцыі Рэспублікі Татарстан. Тэрмін паўнамоцтваў — пяць гадоў. Прэзідэнт рэспублікі абавязаны валодаць дзяржаўнымі мовамі Рэспублікі Татарстан (татарскай або рускай[2][3]). Прэзідэнтам не можа быць асоба маладзейшая за 35 гадоў.

Прэзідэнцкі палац у Казанскім крамлі

Рэзідэнцыяй прэзідэнта Татарстана з’яўляецца Прэзідэнцкі палац у Казанскім крамлі ў сталіцы Рэспублікі Татарстан горадзе Казані. Другой рэзідэнцыяй прэзідэнта Татарстана з’яўляецца загарадная летняя рэзідэнцыя ў пас. Баравое Мацюшына.

Сімвалам прэзідэнцкай улады ў Рэспубліцы Татарстан з’яўляецца штандар прэзідэнта Рэспублікі Татарстан, які знаходзіцца ў службовым кабінэце і падымацца над рэзідэнцыямі. Штандар уяўляе сабой дзяржаўны сцяг Рэспублікі Татарстан з намаляваным па цэнтры дзяржаўным гербам Рэспублікі Татарстан.

Чакаецца, што з 2020 года пасада прэзідэнта рэспублікі Татарстан будзе пераназваная[4].

Спіс прэзідэнтаў Рэспублікі Татарстан[правіць | правіць зыходнік]

Партрэт Імя, прозвішча
(гады жыцця)
Колькасць прэзідэнцкіх тэрмінаў Тэрмін паўнамоцтваў Партыя
1 Мінцімер Шайміеў
(нар. 1937)
4 12 чэрвеня 1991 года 25 сакавіка 2010 года КПСС, «Наш дом — Расія»,
«Уся Расія» («Айчына — Уся Расія»), «Адзіная Расія»
2 Рустам Мініханаў
(нар. 1957)
2 25 сакавіка 2010 года дзеючы прэзідэнт УПП «Адзіная Расія»

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Па сэнсе ар. 5 Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі рэспубліка атаясамліваецца з дзяржавай, пры гэтым выраз «дзяржава» выводзіцца ў дужках

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]