Прэзідэнт Чарнагорыі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Прэзідэнт Чарнагорыі
Предćедник Црне Горе
Presidential Standard of Montenegro.svg
Штандар прэзідэнта Чарнагорыі
Milo Đukanović.jpg
Пасаду займае
Міла Джуканавіч
з 20 мая 2018
Узначальвае
Афіцыйная рэзідэнцыя знаходзіцца ў горадзе Цэтынэ
Прызначаецца па выніках прамых выбараў
Тэрмін паўнамоцтваў 5 гадоў, не больш за 2 тэрмінаў запар
Пасада з’явілася 23 снежня 1990
Першы на пасадзе Момір Булатавіч
Сайт predsjednik.me

Прэзідэнт Чарнагорыі (чарнагор. Предс́едник Црне Горе, Predśednik Crne Gore) — глава выканаўчай улады ў Чарнагорыі.

Рэзідэнцыя прэзідэнта размешчана ў Цэтынэ, каралеўскай сталіцы Чарнагорыі, у Блакітным палацы, які першапачаткова быў пабудаваны для Данілы II Пятровіча-Негаша.

Рэзідэнцыя прэзідэнта ў Цэтынэ

Тэрмін паўнамоцтваў прэзідэнта складае 5 гадоў, з правам аднаразовага перавыбрання. Прэзідэнт абіраецца на прамых выбарах усеагульным таемным галасаваннем. Мандат прэзідэнта можа быць падоўжаны ў выпадку аб’яўлення ваеннага становішча на час яго ўвядзення. Мандат прэзідэнта спыняецца ў выпадку яго заканчэння, пры яго ануляванні, або пры адстаўцы прэзідэнта. Прэзідэнт можа быць таксама адкліканы Скупшчынай, пасля чаго Канстытуцыйны суд павінен вырашыць, ці была парушаная прэзідэнтам Канстытуцыя.

Паўнамоцтвы прэзідэнта[правіць | правіць зыходнік]

Прэзідэнт у рамках канстытуцыйных паўнамоцтваў:

  • Прадстаўляе рэспубліку ў краіне і за мяжой;
  • Абнародуе законы;
  • Прызначае выбары Скупшчыны;
  • Прапануе дэпутатам Скупшчыны кандыдатуру прэм’ера і суддзяў Канстытуцыйнага суда;
  • Прапануе Скупшчыны правядзенне рэферэндуму;
  • Прадастаўляе амністыю за крымінальныя злачынствы;
  • Узнагароджвае дзяржаўнымі ўзнагародамі;
  • Выконвае ўсе іншыя абавязкі ў адпаведнасці з Канстытуцыяй.

Прэзідэнт з’яўляецца членам Вышэйшага савета абароны.

Прэзідэнты[правіць | правіць зыходнік]

Прэзідэнтамі Чарнагорыі ў гады яе існавання ў 1992—2003 у якасці складовай часткі СРЮ, а пазней, у 2003—2006, ССЧ з’яўляліся наступныя асобы:

Прэзідэнт Фатаграфія Пачатак паўнамоцтваў Канчатак паўнамоцтваў Партыя
1 Момір Булатавіч Momir Bulatović (cropped).jpg 23 снежня 1990 15 студзеня 1998 Камуністычная партыя Чарнагорыі (да 1990 года)
Дэмакратычная партыя сацыялістаў Чарнагорыі (1990-1997)
Сацыялістычная народная партыя Чарнагорыі (1997-2001)
Народная сацыялістычная партыя Чарнагорыі (2001-2009)
Беспартыйны
2 Міла Джуканавіч Milo Đukanović.jpg 15 студзеня 1998 25 лістапада 2002 Камуністычная партыя Чарнагорыі (да 1991 года)
Дэмакратычная партыя сацыялістаў Чарнагорыі (з 1991 года)
в. а.. Філіп Вуянавіч FilipVujanovic.jpg 25 лістапада 2002 19 мая 2003 Дэмакратычная партыя сацыялістаў Чарнагорыі
в. а.. Драган Куёвіч Dragan Kujović.jpg 19 мая 2003 22 мая 2003 Дэмакратычная партыя сацыялістаў Чарнагорыі
3 Філіп Вуянавіч FilipVujanovic.jpg 22 мая 2003 20 мая 2018 Дэмакратычная партыя сацыялістаў Чарнагорыі
4 Міла Джуканавіч Milo Đukanović.jpg 20 мая 2018 Дзеючы прэзідэнт Дэмакратычная партыя сацыялістаў Чарнагорыі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]