Прэзідэнцкія выбары ў Азербайджане (2018)
11 кастрычніка |
---|
Прэзідэнцкія выбары прайшлі ў Азербайджане ў сераду, 11 красавіка 2018 года.[1]
Аб выбарах
[правіць | правіць зыходнік]Артыкул закона аб выбарах 178 § 1 усталёўвае дату — трэцяя серада кастрычніка, што азначала б, што выбары адбыліся 17 кастрычніка 2018 года. Аднак галасаванне было нечакана перанесена Указам Прэзідэнта ад 5 лютага 2018 года.[2]
Выбарчая сістэма
[правіць | правіць зыходнік]Прэзідэнт Азербайджана будзе выбраны цераз два туры, калі ні адзін з кандыдатаў не атрымае большасці галасоў у першым туры.[3]
Кандыдаты
[правіць | правіць зыходнік]- Ильхам Алиев — Прэзідэнт Азербайджана з 2003 года, старшыня партыі «Новы Азербайджан».
- Разі Нурулаеў — палітык і палітычны аналітык, былы намеснік старшыні партыі «Народны фронт Азербайджана».
- Хафіз Гаджыеў — старшыня «Партыі сучаснай роўнасці » раней прымаўшы ўдзел у 2003, 2008 і 2013 гадах выбараў.
- Гасангуліеў Гудрат — дэпутат парламента Азербайджана, старшыня «Народнага фронту цэлага Азербайджана ». Раней удзельнічаў у 2003, 2008 і 2013 гадах выбараў.
- Араз Алізаде — дэпутат парламента Азербайджана, старшыня Сацыял-дэмакратычнай партыі Азербайджана. Раней удзельнічаў у 2013 годзе ў прэзідэнцкіх выбарах і заняў сёмае месца.
- Фарадж Гуліеў — дэпутат парламента Азербайджана, старшыня «Партыі руху нацыянальнага адраджэння ». Раней удзельнічаў у 2013 годзе ў прэзідэнцкіх выбарах і заняў восьмае месца.
- Сардар Джалалоглу — старшыня Дэмакратычнай партыі Азербайджана. Раней удзельнічаў у 2013 годзе ў прэзідэнцкіх выбарах і заняў дзясятае месца.
- Захід Аруджэў — дэпутат парламента Азербайджана, незалежны кандыдат. Раней удзельнічаў у 2013 годзе ў прэзідэнцкіх выбарах і заняў пятае месца.
Нацыянальная рада дэмакратычных сіл (НРДС) вырашыла байкатаваць выбары і мела намер пачаць акцыі пратэсту супраць выбараў. Іншая арганізацыя, рух «Рэспубліканская альтэрнатыва» (РЭАЛ), таксама абвесціла, што не прызнае вынікі выбараў, назваўшы іх «спешным і неапраўданым крокам». 10 лютага партыя «Мусават» абвясціла, што яна таксама байкатуе выбары, а яе лідар Іса Гамбар не будзе балатавацца на пост прэзідэнта. У той ж дзень, прадстаўнікі іншы апазіцыйнай партыі — «Партыі надзеі », таксама заявілі, што не будуць удзельнічаць у выбарах.[4][5]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Azerbaijan brings forward date of presidential election to April 11: decree Reuters, 5 February 2018
- ↑ CEC Starts Preparations for Presidential Elections Архівавана 7 лютага 2018.
- ↑ Republic of Azerbaijan: Election for President IFES
- ↑ Council of Democratic Forces Decides to Boycott Early Presidential Elections Архівавана 6 лютага 2018. Contact, 6 February 2018
- ↑ REAL Not to Recognize Results of Early Presidential Elections Архівавана 9 лютага 2018. Contact, 5 February 2018