Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2025)
Артыкул або раздзел асвятляе будучую падзею. |
не пазней за 20 ліпеня 2025 |
---|
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі 2025 года — прэзідэнцкія выбары, якія адбудуцца ў Беларусі не пазней за 20 ліпеня 2025 года[1]. Сёмыя прэзідэнцкія выбары ў гісторыі краіны.
Умовы правядзення
[правіць | правіць зыходнік]Паводле змененага праз рэферэндум 2022 года артыкула 80 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь узроставы цэнз для кандыдатаў на пасаду прэзідэнта павялічаны з 35 да 40 гадоў, тэрмін сталага пражывання ў Рэспубліцы Беларусь непасрэдна перад выбарамі павялічаны з 10 да 20 гадоў[2], а таксама ўведзена патрабаванне не мець дзейнага і былога грамадзянства замежнай дзяржавы або віду на жыхарства ці іншага дакумента замежнай дзяржавы, што дае права на льготы і іншыя перавагі[3]. Акрамя гэтага, была ўведзена норма, што адна і тая ж асоба не можа быць прэзідэнтам больш за два тэрміны[2].
16 лютага 2023 года быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь», паводле якога ўпершыню на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі ўведзена забарона на фота- і відэаздымку запоўненага бюлетэня[4], а таксама замацавана адмова ад стварэння ўчасткаў для галасавання за мяжой[5].
Паводле Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь абіраецца тэрмінам на 5 гадоў і заступае на пасаду пасля прынясення прысягі. Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаюцца Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь не пазней чым за пяць месяцаў і праводзяцца ў нядзелю не пазней чым за два месяцы да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў дзейнага Прэзідэнта.
Кандыдаты
[правіць | правіць зыходнік]У лютым 2024 года Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў 2025 годзе прыме ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах[6].
Дата выбараў
[правіць | правіць зыходнік]Паводле Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь выбары павінны прайсці не пазней за 20 ліпеня 2025 года. Апазіцыйны палітык Павел Латушка мяркуе, што выбары могуць адбыцца 23 лютага 2025 года ў Дзень абаронцы Айчыны: «Лукашэнка хоча зрабіць гэта ўзімку, калі будзе дэматывацыя грамадства, улетку гэта будзе зрабіць больш складана»[7].
Назіранне за выбарамі
[правіць | правіць зыходнік]Для назірання за выбарамі плануецца запрасіць місіі наглядальнікаў ад СНД і ШАС, кіраўнікоў і прадстаўнікоў цэнтральных выбарчых камісій краін Еўропы, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі[8].
Зноскі
- ↑ Календарь выборов и референдумов(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2022. Праверана 18 мая 2023.
- ↑ а б Предстоящие в 2024 году выборы будут непростыми — Лукашенко
- ↑ Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь
- ↑ Прэзідэнт падпісаў закон «Аб змяненні Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь»
- ↑ Изменения в Избирательный кодекс
- ↑ Лукашенко намерен участвовать в президентских выборах 2025 года
- ↑ Лукашенко найбільш за все любить владу й заявою про балотування повідомив про збільшення репресій — білоруський опозиціонер Латушко
- ↑ Карпенка: колькасць міжнародных наглядальнікаў на выбарах Прэзідэнта можа быць у два разы большая, чым у адзіны дзень галасавання