Прэзідэнцкія выбары ў ЗША (2020)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
< 2016  Злучаныя Штаты Амерыкі  2024 >
Выбары прэзідэнта ЗША 2020
3 лістапада 2020
Joe Biden presidential portrait (cropped).jpg Donald Trump official portrait (cropped).jpg
Кандыдат: Джо Байдэн Дональд Трамп
Партыя: Дэмакратычная партыя Рэспубліканская партыя
Колькасць галасоў выбаршчыкаў: 306 232
Колькасць выбарчых акруг: 25 + DC + NE-02 25 + ME-02
Галасоў: 78,187,409
(50.9%)
72,767,316
(47.3%)

ElectoralCollege2020.svg
Карта выбараў 2020 года

Прэзідэнцкія выбары ў ЗША 2020 года прайшлі 3 лістапада. Галоўнымі кандыдатамі сталі дзеючы прэзідэнт краіны Дональд Трамп ад партыі рэспубліканцаў і Джо Байдэн ад дэмакратаў. У прэзідэнцкай гонцы ўзялі ўдзел яшчэ сем чалавек, як ад іншых партый, так і незалежныя.

Згодна з другім артыкулам Канстытуцыі ЗША, для абрання прэзідэнтам дзяржавы асоба павінна быць грамадзянінам ЗША па нараджэнні, не маладзей 35 гадоў, пражыць на тэрыторыі Злучаных Штатаў Амерыкі не менш за 15 гадоў[1]. Галасаванне адбывалася за членаў калегіі выбаршчыкаў, якія затым непасрэдна абіраюць прэзідэнта і віцэпрэзідэнта тэрмінам на 4 гады.

Паводле звестак на 4 лістапада, за ноч падліку галасоў лідарам стаў Джо Байдэн[2]. Ён набраў найбольшую колькасць галасоў за ўсю гісторыю прэзідэнцкіх выбараў у ЗША.

Выбары суправаджаліся складанай палітычнай і інфармацыйнай сітуацыяй. Спачатку перад прэзідэнцкай гонкай па краіне пракацілася хваля пратэстаў і беспарадкаў, выкліканыя інцыдэнтам з забойствам Джорджа Флойда. На саміх выбарах адзначаўся высокі ўзровень парушэнняў і фактаў альбо спробаў фальсіфікацый. Усё гэта суправаджалася выдаленнямі пастоў Трампа ў Твітэры[3] і заявамі асноўных кандыдатаў аб сваёй перамозе да поўнага падліку галасоў[4]. Больш за тое, рэспубліканцы не прызналі паразы і запатрабавалі пераліку галасоў[5].

5—6 студзеня 2021 года тысячы прыхільнікаў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа сабраліся ў Вашынгтоне, каб адкінуць вынікі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і падтрымаць патрабаванне Трампа да віцэ-прэзідэнта Майк Пенса і Кангрэсу адхіліць перамогу абранага прэзідэнта Джо Байдэна[6][7]. У гэты час Кангрэс засядаў, праводзячы падлік галасоў Калегіі выбаршчыкаў, і дэбатуючы пасля таго, як Тэд Круз і Пол Госар запярэчылі супраць падліку галасоў Калегіі выбаршчыкаў у Арызоне. Некаторыя будынкі ў комплексе Капітолія ЗША былі эвакуіраваны, і пратэстоўцы прарваліся праз сістэму бяспекі, каб увайсці ў будынак Капітолія ЗША, уключаючы Нацыянальную скульптурную залу[8][9]. Тады жа мэр Вашынгтона Мюрыэл Баўзер абвясціла каменданцкі час у амерыканскай сталіцы[10].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Presidents, Vice Presidents, and First Ladies of the United States | USAGov (англ.). www.usa.gov. Праверана 3 лістапада 2020.
  2. Байден побил рекорд по числу полученных на выборах голосов // Известия, 5 ноября 2020
  3. Лишние нули Байдена и мертвые души Мичигана. Почему у Трампа заявляют о фальсификации выборов президента США Архівавана 23 лістапада 2020. // Страна.ua, 5 ноября 2020
  4. Трамп заявил о победе на выборах по «законным» голосам // РИА Новости, 8 ноября 2020
  5. Трамп отказывается признавать поражение на выборах // Росбалт, 8 ноября 2020
  6. Peñaloza. Trump Supporters Clash With Capitol Police At Protest (англ.). National Public Radio (6 студзеня 2021). Праверана January 6, 2021.
  7. Amenabar. Live updates: Hundreds storm Capitol barricades; two nearby buildings briefly evacuated; Trump falsely tells thousands he won (англ.). The Washington Post (6 студзеня 2021). Праверана January 6, 2021.
  8. McEvoy. DC Protests Live Coverage: Entire Capitol Now On Lockdown As Protesters Enter The Building (англ.). Forbes (6 студзеня 2021). Праверана January 6, 2021.
  9. Lang. U.S. Capitol on Lockdown, Pro-Trump Protestors Breach Police Lines (англ.). Variety (6 студзеня 2021). Праверана January 6, 2021.
  10. DC Mayor Issues 6 p.m. Curfew Following Protests Wednesday (англ.)(недаступная спасылка). CBS Baltimore (6 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2021. Праверана January 6, 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]