Прэзідэнцкія выбары ў ЗША (2024)
![]() | Артыкул або раздзел асвятляе будучую падзею. |
Чарговыя прэзідэнцкія выбары ў ЗША запланаваны на 5 лістапада 2024 года, а прэзідэнт уступіць у паўнамоцтвы 20 студзеня 2025 года, калі ўсё пойдзе, як патрэбна. Гэта будуць выбары, на якіх можа быць выбраны 47-ы прэзідэнт ЗША (калі 46-ы прэзідэнт Джо Байдэн прайграе выбары ці не будзе ў іх удзельнічаць).
Сістэма выбараў[правіць | правіць зыходнік]
Галасаваць можа грамадзянін ЗША, які знаходзіцца ці пастаянна пражывае на тэрыторыі 50 штатаў або Вашынгтона і не знаходзіцца ў турме на момант галасавання. Таксама асобы, якія нарадзіліся грамадзянянамі ЗША і пераехалі жыць у іншыя краіны, могуць з-за мяжы галасаваць, іх галасы таксама ўдзельнічаюць у праймерыз.
Абірацца на пасаду Прэзідэнта ЗША можа чалавек, які нарадзіўся ў ЗША, старэйшы 35 гадоў, які пражывае ў ЗША не менш за 35 гадоў. З другой паловы XIX стагоддзя прэзідэнты заўсёды абіраюцца з Дэмакратычнай і Рэспубліканскай партый ЗША. Кандыдатам ад партый на пасаду прэзідэнта становіцца чалавек, які перамог ў партыйным праймерыз.
ЗША на гэты момант з’яўляецца апошняй дзяржавай у свеце, дзе няма прамога галасавання. Галасаванне праходзіць па мажарытарнай сістэме, пры якой патрэбна набраць 50 %+1 голас альбо больш, каб перамагчы галасы Калегіі выбаршчыкаў у 48 з 50 штатаў (выключэнні: Мэн і Небраска. Яны падзяляюцца на акругі і там ужо збіраюцца кандыдаты па мажарытарнай сістэме. Небраска на 2022 год мае 5 электаральных галасоў, Мэн — 4). Кожнаму штату дазволена некаторая колькасць выбаршчыкаў (з 3 да 55 на гэты момант па перапісу насельніцтва ЗША 2020) у залежнасці ад насельніцтва, але галасоў заўсёды не меней трох на штат, бо галасы раўняюцца колькасці членаў Палаты прадстаўнікоў — у залежнасці ад насельніцтва таксама, не меньш аднаго, і двум сенатарам ад штату. Акруг Калумбія атрымлівае права галасавання на выбарах трыма галасамі. Колькасць удзельнікаў Парламенту ЗША і выбаршчыкаў раўняецца 538. Каб стаць прэзідэнтам, патрэбна набраць 270 галасоў выбаршчыкаў[1].
Кандыдаты[правіць | правіць зыходнік]
Дэмакратычная партыя[правіць | правіць зыходнік]
Джо Байдэн, дзеючы 46-ы прэзідэнт ЗША, заявіў, што ён збіраецца ісці на другі срок[2] На момант выбараў яму будзе 82 гады. Ён ужо з’яўляецца самым старым прэзідэнтам па ўзросту ўступлення на гэтую пасаду па выніках выбараў 2020 года. Акрамя яго, яшчэ ніхто не заявіў афіцыйна, што ён будзе кандыдатам у праймерыз. К катэгорыі больш патэнцыяльных кандыдатаў на гэтыя выбары адносяць 48 віцэ-прэзідэнта Камалу Харыс, мэра Нью-Ёрка Эрыка Адамса, і гэтыя кандыдаты могуць стаць другімі прэзідэнтамі з чырвоным колерам скуры (першы — Барак Абама), а Камала Харыс можа стаць яшчэ і першай жанчынай на посце прэзідэнта ЗША. Таксама міністр транспарту Піт Буціджыч, які можа стаць першым прэзідэнтам — адкрытым геям за мяжамі Еўропы і ЗША, і ўжо стаў першым адкрытым геям кабінета ЗША.
Рэспубліканская партыя[правіць | правіць зыходнік]
45-ы прэзідэнт краіны Дональд Трамп заяўляў, што мог бы паспрабаваць пайсці на другі срок прэзідэнцтва[3], і мае на гэта права па Канстытуцыі ЗША. Калі ён пераможа на выбарах 2024 года, то стане другім прэзідэнтам пасля Гровера Кліўленда, які абраўся на другі срок з разрывам, і традыцыйна ён будзе лічыцца 45-ы і 47-ы прэзідэнтам.