Прэзідэнцкія выбары ў Прыднястроўі (2006)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прыднястроўе

Гэты артыкул з’яўляецца часткай
серыі артыкулаў:

Палітыка Прыднястроўя


Прэзідэнцкія выбары ў Прыднястроўі адбыліся 10 снежня 2006, яны былі чацвёртымі прэзідэнцкімі выбарамі пасля агалошання незалежнасці ПМР. Разам з прэзідэнтам абіраўся віцэ-прэзідэнт ПМР. Удзельнічала чатыры пары кандыдатаў:

  • Ігар Смірноў (кандыдат у прэзідэнты) і Аляксандр Каралёў (кандыдат у віцэ-прэзідэнты),
  • Пётр Тамайлы (кандыдат у прэзідэнты) і Аляксандр Коршунаў (кандыдат у віцэ-прэзідэнты),
  • Надзея Бандарэнка (кандыдат у прэзідэнты) і Анатолій Бажэнаў (кандыдат у віцэ-прэзідэнты),
  • Андрэй Сафонаў (кандыдат у прэзідэнты) і Грыгорый Валавой (кандыдат у віцэ-прэзідэнты).

Прэзідэнтам ПМР быў абраны Ігар Смірноў, за якога прагаласавала 82,4 % прыднястроўцаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні. За Пятра Тамайлы прагаласавала 2,1 %, за Надзею Бандарэнка — 8,1 %, за Андрэя Сафонава — 3,9%. Усяго ў выбарах удзельнічала 257 810 чалавека 66,1 % грамадзян, якія былі ўнесены ў спісы для галасавання.