Прэм’ер-дывізіён Лігі Ірландыі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Прэм'ер-дывізіён Лігі Ірландыі
League of Ireland Premier Division
Краіна

Ірландыя Ірландыя

Федэрацыя

УЕФА

Заснаваны

1985

Кол-ць каманд

12

Узровень у сістэме ліг

1

Выбыванне ў

Першы дывізіён

Нацыянальныя турніры

Кубак Лігі Ірландыі
Кубак Футбольнай асацыяцыі Ірландыі

Міжнародныя турніры

Ліга чэмпіёнаў
Ліга Еўропы
Кубак Сетанты Спорт

Дзеючы пераможца

Дандалк

Найбольш тытулаваны

Шэмрак Роверс — 17

TV партнёры

RTÉ 2
Setanta Sports

Сайт

AirtricityLeague.ie

Прэм'ер-дывізіён Лігі Ірландыі (англ.: League of Ireland Premier Division , ірл.: Príomhroinn Sraith na hÉireann) — найвышэйшы дывізіён чэмпіянату Ірландыі па футболе. У турніры бяруць удзел 12 клубаў, сезон праходзіць з сакавіка па кастрычнік, кожная каманда праводзіць па 33 матчы. Большасць гульняў праходзіць па пятніцах, некаторыя — у суботу і нядзелю. З 2000 па 2008 насіў назву Eircom Premier League, у цяперашні момант тытульным спонсарам з'яўляецца кампанія Airtricity, такім чынам афіцыйная назва турніру — SSE Airtricity Premier League.

Чэмпіянат быў створаны ў 1985 годзе, калі было прынята рашэнне падзяліць Лігу Ірландыі на два дывізіёны: Прэм'ер-дывізіён і Першы дывізіён. У табліцы каэфіцыентаў УЕФА турнір размяшчаецца на 41-ым месцы.

З 1921 чэмпіёнамі Ірландыі станавіліся 19 клубаў, бягучых чэмпіёнам з'яўляецца «Дандалк», найбольш тытулаваны клуб — «Шэмрак Роверс» з 17 перамогамі.