Перайсці да зместу

Прэмія «Локус»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прэмія «Локус»
Тып група ўзнагарод[d]
Заснавальнік Локус[d]
Заснаванне 1971
Краіна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Прэмія «Локус» (англ.: Locus Awards) — амерыканская літаратурная ўзнагарода, якую штогод прысуджае часопіс навуковай фантастыкі і фэнтэзі «Локус» (Окленд, Каліфорнія) шляхам чытацкага галасавання. Прэмія была заснавана ў 1971[1].

Для твораў навуковай фантастыкі і фэнтэзі, а таксама літаратуры жахаў гэта прэмія з'яўляецца прэстыжнай і роўнай па значнасці з прэміямі Х'юга і «Неб'юла»[2][3][4].

Колькасць намінацый прэміі «Локус» і іх назвы з моманту заснавання прэміі мяняліся.

Намінацыя па-беларуску Арыгінальная назва намінацыі Гады ўручэння
Прэмія «Локус» за найлепшы раман Locus Award for Best Novel 1971–1979
Прэмія «Локус» за найлепшы навукова-фантастычны раман Locus Award for Best Science Fiction Novel З 1980
Прэмія «Локус» за найлепшы фэнтэзійны раман Locus Award for Best Fantasy Novel З 1980
Прэмія «Локус» за найлепшы раман жахаў Locus Award for Best Horror Novel 1989–1990, 1994, 2017–да сёння
Прэмія «Локус» за найлепшыя жахі / раман у жанры цёмнага фэнтэзі Locus Award for Best Horror/Dark Fantasy Novel 1991–1993, 1996–1997
Прэмія «Локус» за найлепшы раман у жанры цёмнага фэнтэзі / раман жахаў Locus Award for Best Dark Fantasy/Horror Novel 1995 и 1999
Прэмія «Локус» за найлепшыя дэбютны раман Locus Award for Best First Novel 1981–да сёння
Прэмія «Локус» за найлепшыя раман для падлеткаў Locus Award for Best Young Adult Book 2003–
Прэмія «Локус» за найлепшую аповесць Locus Award for Best Novella
Прэмія «Локус» за найлепшую кароткую аповесць Locus Award for Best Novelette
Прэмія «Локус» за найлепшае апавяданне Locus Award for Best Short Story
Прэмія «Локус» за найлепшы часопіс Locus Award for Best Magazine
Прэмія «Локус» найлепшаму выдаўцу Locus Award for Best Publisher
Прэмія «Локус» за найлепшую анталогію Locus Award for Best Anthology
Прэмія «Локус» за найлепшы зборнік Locus Award for Best Collection
Прэмія «Локус» найлепшаму рэдактару Locus Award for Best Editor
Прэмія «Локус» найлепшаму мастаку Locus Award for Best Artist
Прэмія «Локус» за найлепшую ілюстраваную кнігу і артбук Locus Award for Best Illustrated and Art Book

Галоўныя пераможцы

[правіць | правіць зыходнік]
Імя пісьменніка Колькасць перамог[5]
Гарднер Дазуа 43
Майкл Уэлан 31
Урсула Кробер Ле Гуін 25
Ніл Гейман 23
Элен Дэтлоу, Харлан Элісан 18
Джордж Р. Р. Марцін 16

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]

У прэміі ёсць свой «клуб няўдачнікаў» — пісьменнікаў, якія найчасцей займалі прызавыя месцы, але ніводнага разу не перамагалі. У яго ўваходзяць Грэгары Бенфард, Таніт Лі, Роберт Рыд, Грэг Бір, Пол Мак-Оўлі, Джэфры Форд, Аластэр Рейнальдс і Браян Стэблфард[5].

За ўсю гісторыю прэміі на яе не намінавалі Л. Рона Хабарда и Хьюга Гернсбека[5].

  1. sfadb : Locus Awards. www.sfadb.com. Праверана 9 чэрвеня 2025.
  2. Schaub, Michael. Locus Award winners include N.K. Jemisin, Victor LaValle and John Scalzi (англ.). Los Angeles Times (26 чэрвеня 2018). Праверана 9 чэрвеня 2025.
  3. Flood, Alison. Locus awards go to Ann Leckie, Naomi Novik and other stars (англ.). The Guardian (27 чэрвеня 2016). Праверана 9 чэрвеня 2025.
  4. SFE: Locus Award. sf-encyclopedia.com. Праверана 9 чэрвеня 2025.
  5. а б в sfadb : Locus Awards Tallies. www.sfadb.com. Праверана 9 чэрвеня 2025.