Прэмія «Неб’юла»
| Прэмія «Неб’юла» | |
|---|---|
| Тып | група ўзнагарод[d], літаратурная прэмія[d] і узнагарода ў галіне навуковай фантастыкі[d] |
| Заснавальнік | Асацыяцыя аўтараў навуковай фантастыкі і фэнтэзі[d] |
| Заснаванне | 1966 |
| Краіна | |
| Сайт | nebulas.sfwa.org (англ.) |
Прэмія «Неб’юла» (англ.: Nebula Awards) — амерыканская ўзнагарода, якую штогод прысуджае Асацыяцыя аўтараў навуковай фантастыкі і фэнтэзі творам у жанры навуковай фантастыкі і фэнтэзі. Прэмія была заснавана ў 1966.
«Неб’юла» нараўне з прэміяй Х’юга лічыцца адной з галоўных узнагарод для твораў навуковай фантастыкі і фэнтэзі, апублікаваных на англійскай мове[1].
Патрабаванні
[правіць | правіць зыходнік]У намінанты можа патрапіць літаратурны твор, які адпавядае наступным крытэрыям[2]:
- Твор павінен быць навукова-фантастычным або фэнтэзійным.
- Твор павінен быць выдадзены на англійскай мове або перакладзеныя на яе.
- Твор павінен быць выдадзены ў ЗША. Творы з іншых краін прымаюцца, калі яны апублікаваны на вэб-сайце або ў электронным выданні.
- Твор павінен быць апублікаваны на працягу папярэдняга каляндарнага года.
Асаблівасці
[правіць | правіць зыходнік]Прэмія «Неб’юла» мае чатыры катэгорыі для літаратурных твораў: раман, аповесць, кароткая аповесць і апавяданне. Пятую катэгорыю за найлепшы сцэнарый для фільмаў і тэлесерыялаў уручалі з 1974 па 1978, а таксама з 2000 па 2009. Шостая намінацыя для аўтараў гульняў з’явілася ў 2018.
Прэмія Андрэ Нортана і прэмія Рэя Брэдберы сталі часткай прэміі «Неб’юла» ў 2019.
Лаўрэаты «Неб’юлы» не атрымліваюць грашовую ўзнагароду.
Намінацыі
[правіць | правіць зыходнік]| Намінацыя па-беларуску | Арыгінальная назва намінацыі | Уручаецца з | Апісанне |
|---|---|---|---|
| Найлепшы раман | Best Novel | 1966 | Творы аб’ёмам 40 000 слоў і больш |
| Найлепшая аповесць | Best Novella | 1966 | Творы аб’ёмам ад 17 500 да 40 000 слоў |
| Найлепшая кароткая аповесць | Best Novelette | 1966 | Творы аб’ёмам ад 7 500 да 17 500 слоў |
| Найлепшае апавяданне | Best Short Story | 1966 | Творы аб’ёмам менш за 7 500 слоў |
| Найлепшы сцэнарый | Best Script | 1974-1978, 2000—2009 | Сцэнарыі фільмаў і тэлевізійных серыялаў |
| Прэмія Андрэ Нортана | Andre Norton Award | 2006 (прызнана афіцыйнай катэгорыяй у 2020) | Творы для падлеткавай і юнацкай аўдыторыі |
| Прэмія Рэя Брэдберы | Ray Bradbury Award | 2010 (прызнана афіцыйнай катэгорыяй у 2020) | Драматычныя пастаноўкі |
| Найлепшы сцэнарый для гульні | Best Game Writing | 2018 | Сцэнарныі для відэа- і настольных гульнях |
Успрыманне
[правіць | правіць зыходнік]«Неб’юла» была названа адной з самых важных навукова-фантастычных прэмій ЗША, а таксама эквівалентам прэміі Эмі для твораў навуковай фантастыкі і фэнтэзі[3].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Flood, Alison. Ursula K Le Guin wins sixth Nebula award (англ.). The Guardian (28 красавіка 2009). Праверана 8 чэрвеня 2025.
- ↑ Fictions, © 2025 Science. Nebula Rules (англ.). The Nebula Awards®. Праверана 8 чэрвеня 2025.
- ↑ Geek Trivia: Science-fiction double feature | TechRepublic (англ.). Праверана 8 чэрвеня 2025.