Прэмія «Оскар» за найлепшую жаночую ролю
| Прэмія «Оскар» за найлепшую жаночую ролю англ.: Academy Award for Best Actress | |
|---|---|
| Тып | прэмія за галоўную жаночую ролю[d] і Оскар |
| Заснавальнік | Акадэмія кінематаграфічных мастацтваў і навук[d] |
| Заснаванне | 1929 |
| Краіна | |
| Сайт | oscar.go.com/nomi… (англ.) |
Прэмія «Оскар» за найлепшую жаночую ролю (англ.: Academy Award for Best Actress, афіц. англ.: Performance by an Actress in a Leading Role[1]) — прэстыжная ўзнагарода Амерыканскай кінаакадэміі, якая прысуджаецца штогод і ўручаецца з 1929 года. Намінантаў прэміі (не больш за пяць)[2] вылучаюць шляхам тайнага галасавання па спісе дапушчаных фільмаў члены акадэміі, якія самі з’яўляюцца акцёрамі і актрысамі. Пераможца вызначаецца агульным галасаваннем усіх актыўных пажыццёвых членаў акадэміі[3].
Лідарам па колькасці ўзнагарод у гэтай намінацыі з’яўляецца актрыса Кэтрын Хепбёрн. Яна была адзначана як найлепшая актрыса чатыры разы: у 1934 годзе за фільм «Ранняя слава», у 1968 годзе за фільм «Угадай, хто прыйдзе на абед», у 1969 годзе за фільм «Леў узімку» і ў 1982 годзе за фільм «На залатым возеры»[4].
Пераможцы і намінанты
[правіць | правіць зыходнік]2010-я
[правіць | правіць зыходнік]| Год | Фота | Лаўрэаты і намінанты | Сп. |
|---|---|---|---|
| 2017 | Эма Стоўн — «Ла-Ла Лэнд» (за ролю Міі Долан) | [5] | |
| Рут Нега — «Лавінг» (за ролю Мілдрэд Лавінг) | |||
| Наталі Портман — «Джэкі» (за ролю Джэкі Кенэдзі) | |||
| Мэрыл Стрып — «Флорэнс Фостэр Джэнкінс» (за ролю Флорэнс Фостэр Джэнкінс) | |||
| Ізабэль Юпэр — «Яна» (за ролю Мішэль Леблан) | |||
| 2018 | Фрэнсіс Мак-Дорманд — «Тры білборды за межамі Эбінга, Місуры» (за ролю Мілдрэд Хейз) | [6] | |
| Марго Робі — «Я, Тоня» (за ролю Тоні Хардынг) | |||
| Сірша Ронан — «Лэдзі Бёрд» (за ролю Крысцін Макферсан) | |||
| Мэрыл Стрып — «Сакрэтнае дасье» (за ролю Кэй Грэм) | |||
| Салі Хокінс — «Форма вады» (за ролю Элайзы Эспазіта) | |||
| 2019 | Алівія Колман — «Фаварытка» (за ролю каралевы Ганны) | [7] | |
| Яліца Апарысіа — «Рома» (за ролю Клеа) | |||
| Глен Клоўз — «Жонка» (за ролю Джаан Каслман) | |||
| Лэдзі Гага — «Зорка нарадзілася» (за ролю Элі) | |||
| Меліса Мак-Карці — «Ці зможаце вы мне дараваць?» (за ролю Лі Ізраэль) |
2020-я
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Rule One: Awards Definitions(недаступная спасылка). The Academy of Motion Picture Arts and Sciences. Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2014. Праверана 14 ліпеня 2013.
- ↑ Rule Five: Balloting and Nominations(недаступная спасылка). The Academy of Motion Picture Arts and Sciences. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2013. Праверана 14 ліпеня 2013.
- ↑ Rule Six: Special Rules for the Acting Awards(недаступная спасылка). The Academy of Motion Picture Arts and Sciences. Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2014. Праверана 14 ліпеня 2013.
- ↑ Academy Awards Search | Academy of Motion Picture Arts & Sciences. awardsdatabase.oscars.org. Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2012. Праверана 9 лютага 2021.
- ↑ The 89th Academy Awards | 2017 (англ.). Сайт прэміі «Оскар». Праверана 11 сакавіка 2024.
- ↑ The 90th Academy Awards | 2018 (англ.). Сайт прэміі «Оскар». Праверана 11 сакавіка 2024.
- ↑ The 91st Academy Awards | 2019 (англ.). Сайт прэміі «Оскар». Праверана 11 сакавіка 2024.
- ↑ The 92nd Academy Awards | 2020 (англ.). Сайт прэміі «Оскар». Праверана 11 сакавіка 2024.
- ↑ The 93rd Academy Awards | 2021 (англ.). Сайт прэміі «Оскар». Праверана 11 сакавіка 2024.
- ↑ The 94th Academy Awards | 2022 (англ.). Сайт прэміі «Оскар». Праверана 11 сакавіка 2024.
- ↑ The 95th Academy Awards | 2023 (англ.). Сайт прэміі «Оскар». Праверана 11 сакавіка 2024.
- ↑ The 96th Academy Awards | 2024 (англ.). Сайт прэміі «Оскар». Праверана 11 сакавіка 2024.
- ↑ The 97th Academy Awards | 2025 (англ.). Сайт прэміі «Оскар». Праверана 3 сакавіка 2025.