Прэмія Альберта Эйнштэйна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прэмія Альберта Эйнштэйна
Тып навуковая ўзнагарода[d]
Заснавальнік Сусветны культурны савет[d]
Заснаванне 1984
Краіна
Сайт consejoculturalmundial.org/…

Прэмія Альберта Эйнштэйна (англ.: Albert Einstein World Award of Science) прысуджаецца Сусветным культурным саветам у знак прызнання навуковых і тэхналагічных прац. Прэмію прысуджае спецыяльнае журы. Прэмія ўключае медаль, дыплом і 10 тысяч долараў ЗША. Узнагароду атрымалі 5 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі.

Згодна з рэйтынгам міжнародных навуковых узнагарод ад IREG (International Ranking Expert Group), прэмія Альберта Эйнштэйна ўваходзіць у топ-3 узнагарод у міждысцыплінарных галінах ведаў (саступаючы толькі прэміям Кіёта і Японіі).