Прэмія Вольфа па фізіцы
Прэмія Вольфа па фізіцы прысуджаецца адзін раз у год Фондам Вольфа (англ.: Wolf Foundation) у Ізраілі. Гэта адна з шасці прэмій Вольфа, створаных Фондам, якая ўручаецца з 1978 года.
Прэміі Вольфа ў галіне фізікі і хіміі часта лічацца самымі прэстыжнымі ўзнагародамі ў гэтых абласцях пасля Нобелеўскай прэміі[1][2][3]. Прэмія па фізіцы атрымала рэпутацыю вызначаючай будучых лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі — з 26 лаўрэатаў Прэміі Вольфа па фізіцы ў перыяд паміж 1978 і 2010 чатырнаццаць атрымалі Нобелеўскую прэмію ў тым жа годзе, пяць з іх у наступным годзе[2].
Спіс лаўрэатаў[правіць | правіць зыходнік]
1970-я[правіць | правіць зыходнік]
- (1978) Ву Цзяньсюн
- (1980) Кенет Вільсан
1980-я[правіць | правіць зыходнік]
- (1981) Герард ’т Хоафт, Віктар Фрэдэрык Вайскопф
- (1982) Леон Макс Ледэрман, Марцін Льюіс Перл
- (1983/84) Тэадор Майман
- (1987) Рыкарда Джаконі
- (1988) Стывен Уільям Хокінг
- (1990) П'ер Жыль дэ Жэн
1990-я[правіць | правіць зыходнік]
- (1992) Джозеф Хотан Тэйлар
- (1994/95) Віталь Гінзбург, Ёіціра Намбу
- (1996/97) Джон Арчыбальд Уілер
- (1999) Дан Шэхтман
- (2000) Райманд Дэвіс, Масатосі Косіба
2000-я[правіць | правіць зыходнік]
- (2002/03) Энтані Джэймс Легет
- (2004) Франсуа Энглер, Пітэр Хігс
- (2006/07) Петэр Грунберг, Альбер Ферт
Зноскі
- ↑ Physicsworld.com: Wolf prize goes to particle theorists
- ↑ 2,0 2,1 Harris, Margaret (November 2010). «Gongs away». Physics World (Bristol: Institute of Physics Publishing) 23 (11): 46-47….
- ↑ Basolo, F: «From Coello to Inorganic Chemistry: A Lifetime of Reactions», page 65, Springer, 2002
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Лаўрэаты Вольфа па фізіцы (англ.)
|