Прэмія Харві

З пляцоўкі Вікіпедыя
Прэмія Харві
Тып навуковая ўзнагарода[d]
Заснавальнік Тэхніён[d]
Заснаванне 1972
Краіна
Сайт harveypz.net.technion.ac.il

Прэмія Харві (англ.: Harvey Prize, іўр.: פרס הארווי) — міжнародная прэмія ў галіне тэхнічных навук, якая штогод прысуджаецца Тэхніёнам (Хайфа) навукоўцам за выдатныя дасягненні ў галіне медыцыны, прыродазнаўчых і гуманітарных навук.

Агульныя палажэнні[правіць | правіць зыходнік]

Прэмія прысуджаецца штогод, з 1972 года, навукоўцам — незалежна ад іх расавай, нацыянальнай, рэлігійнай прыналежнасці, грамадзянства і полу. Грашовая частка прэміі складае 75 тысяч долараў ЗША. Яна выплачваецца з Фонду імя Ліны П. Харві.

Як правіла, прэмія Харві не прысуджаецца Нобелеўскім лаўрэатам, а таксама ўладальнікам прэміі Вольфа. Выключэннем з’яўляюцца кандыдаты, якія намінуюцца за новыя (ці адрозныя ад ужо адзначаных узнагародамі) працы. Некаторыя лаўрэаты прэміі Харві пасля атрымалі Нобелеўскую прэмію.

Згодна са статутам Фонду, адной з умоў атрымання прэміі Харві з’яўляецца прыезд лаўрэата ў якасці госця Тэхніёна ў Ізраіль і месячнае турнэ па навукова-даследчых інстытутах і ўніверсітэтах краіны з чытаннем лекцый аб сваіх навуковых дасягненнях. Тэксты гэтых лекцый публікуюцца ў «Навуковых дакладах лаўрэатаў прэміі Харві», якія рэгулярна выдаюцца.