Прэмія Цьюрынга
| Прэмія Цьюрынга | |
|---|---|
| | |
| Тып | навуковая ўзнагарода[d], computer science award[d] і systems science award[d] |
| Заснавальнік | Асацыяцыя вылічальнай тэхнікі[d] |
| Заснаванне | 1966[1] |
| Краіна | |
| Месца | |
| Сайт | amturing.acm.org (англ.) |
Прэмія Цьюрынга (англ.: Turing Award) — самая прэстыжная прэмія ў інфарматыцы, якая ўручаецца Асацыяцыяй вылічальнай тэхнікі за выдатны навукова-тэхнічны ўклад у гэтай галіне.
Статус і парадак прысуджэння
[правіць | правіць зыходнік]Прэмія заснавана Асацыяцыяй вылічальнай тэхнікі ў гонар выдатнага англійскага навукоўца Алана Цьюрынга, які атрымаў першыя глыбокія вынікі адносна вылічальнасці задоўга да з’яўлення першых электронна-вылічальных машын.
Прэмію штогадова атрымліваюць адзін або некалькі спецыялістаў у галіне інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі, чый уклад у гэтай галіне меў моцны і працяглы ўплыў на камп’ютарную супольнасць[2]. Прэмія можа быць прысуджана аднаму чалавеку не болей за адзін раз. У сферы інфармацыйных тэхналогій прэмія мае статус, аналагічны Нобелеўскай прэміі ў акадэмічных колах. Упершыню Прэмія Цьюрынга была прысуджана ў 1966 годзе Алану Перлісу за развіццё тэхналогіі стварэння кампілятараў.
У 2000-я гады прэміяльны фонд спансіраваўся карпарацыямі Intel і Google, штогадовы памер прэміі складаў $250 тыс., з 2014 года штогадовы прызавы фонд быў павялічаны да $1 млн, а кампанія Google стала адзіным спонсарам прэміі[3][4].
Лаўрэаты Прэміі Цьюрынга
[правіць | правіць зыходнік]| Год | Лаўрэат | Прычына прысуджэння |
|---|---|---|
| 1966 | За яго ўплыў у галіне абагульненых тэхнік праграмавання і пабудавання кампілятараў. | |
| 1967 | Прафесар Уілкс найболей вядомы як праекціроўшчык EDSAC, першага камп’ютара, які дапускаў унутранае захоўванне праграм. Пабудаваны ў 1949 годзе, EDSAC выкарыстоўваў памяць на лініях затрымкі. Ён таксама вядомы, у сааўтарстве з Вілерам і Гілам, як аўтар кнігі «Preparation of Programs for Electronic Digital Computers», 1951 года, у якой уводзіцца найважнейшае паняцце бібліятэкі. | |
| 1968 | За працы ў галіне лікавых метадаў, сістэм аўтаматычнага кадзіравання, кодаў выяўлення і выпраўлення памылак | |
| 1969 | За піянерскія працы па праблеме штучнага інтэлекта | |
| 1970 | За яго даследаванні ў галіне вылічальнага аналізу, якія садзейнічалі выкарыстанню высокаскорасных лічбавых камп'ютараў і набылі асаблівае значэнне ў святле яго прац па вылічэннях у лінейнай алгебры і «адваротным» аналізе памылак | |
| 1971 | Лекцыя доктара Мак-Карці «Сучасны стан даследаванняў па штучным інтэлекце» асвятляе стан рэчаў у галіне, якая абавязана многімі істотнымі поспехамі яго працам | |
| 1972 | За фундаментальны ўклад у праграмаванне як высокі інтэлектуальны выклік; за красамоўную настойлівасць і практычную дэманстрацыю таго, што праграмы павінны быць складзены правільна, а не проста адладжаныя; за асвятленне праблем, якія ляжаць у аснове распрацоўкі праграм | |
| 1973 | За яго выдатны ўклад у тэхналогіі баз даных | |
| 1974 | За яго вялізны ўклад у аналіз алгарытмаў, распрацоўку моў праграмавання, асабліва за стварэнне шырока вядомай серыі кніг пад агульнай назвай «Мастацтва праграмавання» | |
| 1975 | За іх агульныя намаганні на працягу дваццаці гадоў, у пачатку сумесна з Дж. К. Шоу, у складзе карпарацыі RAND, пазней разам з прафесарска-выкладчыцкім складам і студэнцкімі групамі універсітэта Карнегі-Мелан, адзначыліся фундаментальным укладам у штучны інтэлект, псіхалогію механізмаў чалавечага ўспрымання і апрацоўку спісаў | |
| 1976 | За іх агульны артыкул пад назвай ”Канечныя аўтаматы і праблема вырашальнасці для іх”, у якой была прапанавана ідэя недэтэрмінаванага аўтамата, канцэпцыі, якая даказала пазней сваю выключную каштоўнасць. Іх артыкул, які стаў класічным, паслужыў крыніцай натхнення для многіх наступных прац у гэтай галіне | |
| 1977 | За яго глыбокі, станоўчы, не пазбаўлены працяглага ўплыву ўклад у праектаванне практычных высокаўзроўневых праграмных сістэм, у прыватнасці за яго працу над мовай Фартран, і яго арыгінальную публікацыю па фармалізацыі спецыфікацый моў праграмавання | |
| 1978 | За яго несумненны ўплыў на метадалогію стварэння эфектыўнага і надзейнага праграмнага забяспечэння і за яго дапамогу ў станаўленні такіх галін камп'ютарных навук, як тэорыя парсінга, семантыка моў праграмавання, аўтаматычная верыфікацыя праграм, аўтаматычнае праграмаванне і аналіз алгарытмаў | |
| 1979 | За яго піянерскую працу ў галіне моў праграмавання і матэматычнага запісу, якія мелі вынікам тое, што зараз вядома сярод спецыялістаў як APL, за яго ўклад у рэалізацыю інтэрактыўных сістэм, выкарыстанне APL у адукацыйных мэтах, а таксама ў тэорыю і практыку моў праграмавання | |
| 1980 | За яго фундаментальны ўклад у вызначэнне і распрацоўку моў праграмавання” | |
| 1981 | За яго фундаментальны і працяглы ўклад у тэорыю і практыку сістэм кіравання базамі даных, асабліва рэляцыйнага тыпу | |
| 1982 | За істотны прагрэс, дасягнуты ім у разуменні складанасці вылічэнняў. Яго праца легла ў аснову тэорыі NP-поўнасці. Даследаванне ўласцівасцей і меж гэтага класа стала адным з найважнейшых напрамкаў тэорыі вылічальных сістэм за апошнія дзесяць гадоў | |
| 1983 | За іх распрацоўку агульнай тэорыі аперацыйных сістэм і ў прыватнасці за рэалізацыю аперацыйнай сістэмы UNIX | |
| 1984 | За распрацоўку паслядоўнасці інавацыйных камп'ютэрных моў EULER, ALGOL-W, Pascal, MODULA і Oberon | |
| 1985 | За яго працяглы ўклад у тэорыю алгарытмаў, уключаючы распрацоўку эфектыўных алгарытмаў для сеткавых патокаў і іншых задач камбінаторнай аптымізацыі, атаясамліванне вылічальнасці за палінаміальны час з інтуітыўным паняццем алгарытмічнай эфектыўнасці і, асабліва, за ўклад у тэорыю NP-поўнасці | |
| 1986 | За фундаментальныя дасягненні ў дызайне і аналізе алгарытмаў і структур даных | |
| 1987 | За значны ўклад у дызайн і тэорыю кампілятараў, архітэктуру вялікіх сістэм і распрацоўку камп'ютараў са скарочаным наборам каманд (RISC) | |
| 1988 | За яго наватарскі і дальнабачны ўклад у камп'ютарную графіку, пачынаючы з Sketchpad і працягваючы пасля яго. | |
| 1989 | За фундаментальны ўклад у лікавы аналіз. Адзін з вядучых спецыялістаў па вылічэннях з плаваючай кропкай. Кахан прысвяціў сябе задачы «зрабіць свет бяспечным для лікавых вылічэнняў» | |
| 1990 | За яго наватарскую працу па арганізацыі канцэпцый і кіраўніцтву распрацоўкай універсальных буйнамаштабных камп'ютэрных сістэм з падзелам часу і рэсурсаў, CTSS і Multics | |
| 1991 | За тры розных паўнавартасных дасягненні: 1) LCF, які аўтаматызуе доказы ў логіцы вылічаных функцый Скота, відаць першы, інструмент аўтаматызаванага канструявання доказаў, пабудаваны на тэарэтычным падмурку і пры гэтым карысны на практыцы; 2) ML, першая мова праграмавання, якая выкарыстоўвае паліморфны вывад тыпаў разам з тыпізаваным механізмам апрацоўкі памылак; 3) CCS, агульная тэорыя паралельных вылічэнняў. Таксама ён сфармуляваў і развіў поўную абстракцыю, тэорыю аб сувязі паміж аперацыйнай і дэнатацыйнай семантыкамі | |
| 1992 | За ўклад у распрацоўку размеркаваных персанальных вылічальных асяроддзяў і тэхналогій для іх рэалізацыі: працоўныя станцыі, сеткі, аперацыйныя сістэмы, сістэмы праграмавання, дысплеі, бяспеку і абмен дакументамі | |
| 1993 | У знак прызнання іх асноўнай працы, якая заклала асновы тэорыі складанасці вылічэнняў | |
| 1994 | За наватарства ў распрацоўцы і стварэнні буйнамаштабных сістэм штучнага інтэлекту, дэманстрацыю практычнай важнасці і патэнцыяльнага камерцыйнага ўплыву тэхналогіі штучнага інтэлекту | |
| 1995 | У знак прызнання яго ўкладу ў асновы тэорыі складанасці вылічэнняў і яе прымянення ў крыптаграфіі і верыфікацыі праграм | |
| 1996 | За асноўную працу па ўключэнні часовай логікі ў камп'ютарныя навукі і за выдатны ўклад у верыфікацыю праграм і сістэм | |
| 1997 | За натхняльнае бачанне будучыні інтэрактыўных вылічэнняў і вынаходніцтва ключавых тэхналогій, якія дапамогуць яго рэалізаваць | |
| 1998 | За важны ўклад у даследаванне баз даных, даследаванне апрацоўкі транзакцый і тэхнічнае лідэрства у рэалізацыі сістэм | |
| 1999 | За значны ўклад у архітэктуру камп'ютараў, аперацыйныя сістэмы і распрацоўку праграмнага забеспячэння | |
| 2000 | У знак прызнання яго фундаментальнага ўкладу ў тэорыю вылічэнняў, уключаючы заснаваную на складанасці тэорыю генерацыі псеўдавыпадковых лікаў, крыптаграфію і складанасць сувязі | |
| 2001 | За ідэі, фундаментальныя для з'яўлення аб'ектна-арыентаванага праграмавання, дзякуючы распрацоўцы моў праграмавання Simula I і Simula 67 | |
| 2002 | За іх геніяльны ўклад у практычнае прымяненне крыптаграфіі з адкрытым ключом | |
| 2003 | За рэалізацыю многіх ідэй, якія ляжаць у аснове сучасных аб'ектна-арыентаваных моў праграмавання, кіраўніцтва камандай, якая распрацавала Smalltalk, і за фундаментальны ўклад у персанальныя камп'ютары | |
| 2004 | За наватарскую працу па міжсеткавых узаемадзеяннях, уключаючы распрацоўку і ўкараненне асноўных пратаколаў сувязі ў Інтэрнеце, TCP/IP, і за натхнёнае лідэрства ў стварэнні сетак | |
| 2005 | За фундаментальны ўклад у распрацоўку моў праграмавання і стварэнне ALGOL 60, у распрацоўку кампілятара, а таксама ў мастацтва і практыку камп'ютарнага праграмавання | |
| 2006 | За наватарскі ўклад у тэорыю і практыку аптымізацыі метадаў кампіляцыі, які заклаў аснову сучасных аптымізуючых кампілятараў і аўтаматычнага паралельнага выканання | |
| 2007 | За іх ролю ў развіцці праверкі мадэляў у высокаэфектыўную тэхналогію праверкі, шырока распаўсюджаную ў апаратных і праграмных галінах | |
| 2008 | За ўклад у практычныя і тэарэтычныя асновы мовы праграмавання і праектавання сістэм, асабліва звязаныя з абстракцыяй даных, устойлівасцю да памылак і размеркаванымі вылічэннямі | |
| 2009 | За наватарскія дызайн і рэалізацыю Xerox Alto, першага сучаснага персанальнага камп'ютара, а таксама за яго ўклад у Ethernet і планшэтны камп’ютар | |
| 2010 | За трансфармацыйны ўклад у тэорыю алгарытмаў, уключаючы тэорыю верагодна прыблізна правільнага навучання (англ.: Probably approximately correct (PAC) learning), складанасць пералічэння і алгебраічных вылічэнняў, а таксама тэорыю паралельных і размеркаваных вылічэнняў | |
| 2011 | За фундаментальны ўклад у штучны інтэлект праз распрацоўку вылічэння для імавернасных і прычынна-следчых разважанняў | |
| 2012 | За пераўтваральную працу, якая заклала тэарэтычна складаныя асновы навукі аб крыптаграфіі, і пры гэтым увяла новыя метады эфектыўнай праверкі матэматычных доказаў у тэорыі складанасці вылічэнняў | |
| 2013 | За фундаментальны ўклад у тэорыю і практыку размеркаваных і паралельных сістэм, у прыватнасці, за вынаходніцтва такіх паняццяў, як прычыннасць і лагічны гадзіннік, бяспека і жывучасць, рэпліцыраваныя канечныя аўтаматы і паслядоўная ўзгодненасць | |
| 2014 | За фундаментальны ўклад у канцэпцыі і практыкі, якія ляжаць у аснове сучасных сістэм баз даных | |
| 2015 | За фундаментальны ўклад у сучасную крыптаграфію | |
| 2016 | За вынаходніцтва World Wide Web, першага вэб-браўзера і асноўных пратаколаў і алгарытмаў, якія дазваляюць маштабаваць Інтэрнэт | |
| 2017 | За наватарскі сістэматычны колькасны падыход да распрацоўкі і ацэнкі камп'ютарных архітэктур, якія маюць працяглы ўплыў на індустрыю мікрапрацэсараў | |
| 2018 | За канцэптуальныя і інжынерныя прарывы, якія зрабілі глыбокія нейронныя сеткі важным кампанентам вылічальных прылад | |
| 2019 | За фундаментальны ўклад у 3D-камп'ютарную графіку і ўплыў створаных камп'ютарам вобразаў (англ.: computer-generated imagery (CGI)) на кінавытворчасць і іншыя сферы | |
| 2020 | За фундаментальныя алгарытмы і тэорыю, якія ляжаць у аснове рэалізацый моў праграмавання, і за іх сінтэз у вельмі ўплывовых кнігах, якія выхавалі пакаленні інфарматыкаў | |
| 2021 | За наватарскі ўклад у лікавыя алгарытмы і бібліятэкі, якія дазволілі вылічальным праграмам ісці ў нагу з экспаненцыяльным развіццём абсталявання на працягу больш як чатырох дзесяцігоддзяў | |
| 2022 | За вынаходніцтва, стандартызацыю і камерцыялізацыю Ethernet | |
| 2023 | ||
| 2024 |
Зноскі
- ↑ http://amturing.acm.org/byyear.cfm
- ↑ A. M. Turing Award(недаступная спасылка). ACM. Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2012. Праверана 5 лістапада 2007.
- ↑ Google to Provide All Funding for Most Prestigious Award in Computing (PDF)(англ.). Асацыяцыя вылічальнай тэхнікі. 2014-11-13. Праверана 2014-11-21.
ACM (the Association for Computing Machinery) is today announcing that the funding level for the ACM A.M. Turing Award is now $1,000,000, to be provided by Google Inc
- ↑ Грашовая ўзнагарода за прэмію Цьюрынга амаль зраўнялася з Нобелеўскай(руск.). OSZone. 2014-11-21. Архівавана з арыгінала 25 лістапада 2014. Праверана 2014-11-21.
- ↑ Avi Wigderson of the Institute for Advanced Study is the recipient of the 2023 ACM A.M. Turing Award (англ.). awards.acm.org. Архівавана з першакрыніцы April 10, 2024. Праверана 10 красавіка 2024.
- ↑ Avi Wigderson - A.M. Turing Award Laureate. amturing.acm.org. Праверана 18 кастрычніка 2025.
- ↑ ACM A.M. Turing Award Honors Two Researchers Who Led the Development of Cornerstone AI Technology (Press release). The Association for Computing Machinery. March 5, 2025. Архівавана з арыгінала March 5, 2025.