Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройця
| Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройця | |
|---|---|
| Тып | літаратурная прэмія[d] |
| Заснавальнік | Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі інстытут у Мінску, Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў |
| Заснаванне | 28 снежня 2011 |
| Узнагарода за | найлепшую кнігу прозы, выдадзеную на беларускай мове |
| Першае ўзнагароджанне | 2012 |
| Сайт | giedroyc.penbelarus.org (бел.) |
Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройця — прэмія, заснаваная 28 снежня 2011 года, якая прысуджаецца за найлепшую кнігу прозы, якая выдадзена (у папяровым або электронным варыянтах) у папярэднім годзе (адносна часу прысуджэння прэміі), на беларускай мове ў жанрах «мастацкая проза» і «эсэістыка». Заснавальнікамі літаратурнай узнагароды выступілі Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі Інстытут у Мінску, Беларускі ПЭН-цэнтр і Саюз беларускіх пісьменнікаў[1]. Прэмія была названа ў гонар ураджэнца Мінска, польскага публіцыста і палітыка Ежы Гедройця, які ў сваёй культурнай дзейнасці быў паслядоўным прыхільнікам добрасуседскіх зносінаў паміж Польшчай і Беларуссю, Літвой і Украінай[1].
Афіцыйная назва да 2021 года — Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца. Напісанне прозвішча ў назве прэміі было зменена, бо, на думку арганізатараў, новы варыянт больш адпавядае беларускай моўнай традыцыі[2].
Першая прэмія (2012)
[правіць | правіць зыходнік]Намінаванне праходзіла ў тры этапы. У склад журы прэміі ўваходзілі прадстаўнікі з Беларусі і Польшчы: беларускі бок прадстаўлялі Валянцін Акудовіч, Маргарыта Аляшкевіч, Уладзімір Арлоў, Барыс Пятровіч, Людміла Рублеўская і Андрэй Хадановіч; польскі — Пётр Казакевіч, Адам Паморскі і Лешак Шарэпка (ганаровы старшыня журы)[1]. 12 студзеня 2012 года журы Літаратурнай прэміі Гедройца вызначыла лонг-ліст прэміі, у які ўвайшлі кнігі 12 беларускіх празаікаў, выдадзеныя цягам 2011 года[3]. 7 лютага 2012 года на сядзібе Беларускага ПЭН-Цэнтру адбылася прэс-канферэнцыя, на якой быў абвешчаны шорт-ліст прэміі.
Абвяшчэнне і ўшанаванне пераможцы адбылося 3 сакавіка 2012 у Палацы мастацтваў, у Міжнародны дзень пісьменніка. Найбольш цікавыя ўрыўкі з кожнай кнігі былі прачытаныя акцёрамі. Пераможцам быў прызнаны Павел Касцюкевіч за кнігу прозы «Зборная Рэспублікі Беларусь па негалоўных відах спорту». Другое месца — у Альгерда Бахарэвіча, «Малая медычная энцыклапедыя Бахарэвіча», трэцяе — у Андрэя Федарэнкі, «Мяжа»[4]. Пераможца атрымаў сертыфікат на суму ў 105 мільёнаў рублёў ад Сомбелбанка[5] і пуцёўку на востраў Готланд (Швецыя). Узнагарода за другое месца прадугледжвала месячны побыт ва Вроцлаве і выданне кнігі ў Польшчы, у некамерцыйным выдавецтве «Калегіўм Еўропы Ўсходняй»[6]. «Мяжа» Андрэя Федарэнкі замкнула кола фіналістаў, а пісьменнік атрымаў запрашэнне ў польскі «горад сустрэч» — Вроцлаў[7].
Лонг-ліст і вынікі
[правіць | правіць зыходнік]| Аўтар | Назва | Вынік |
|---|---|---|
| Павел Касцюкевіч | «Зборная РБ па негалоўных відах спорту» | 1 месца |
| Альгерд Бахарэвіч | «Малая медычная энцыклапедыя Бахарэвіча» | 2 месца |
| Андрэй Федарэнка | «Мяжа» | 3 месца |
| Уладзіслаў Ахроменка | «Тэорыя змовы» | шорт-ліст |
| Артур Клінаў | «Шалом: ваенны раман» | шорт-ліст |
| Аляксандр Лукашук | «След матылька. Освальд у Менску» | шорт-ліст |
| Лявон Вольскі | «Міларусь» | |
| Віктар Карамазаў | «Мастак і парабкі» | |
| Ян Максімюк | «Словы ў голым полі» | |
| Віктар Марціновіч | «Сцюдзёны вырай» | |
| Ала Сямёнава | «У святой краіне выгнання» | |
| Макс Шчур | «Ліст, знойдзены на папялішчы» |
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]- Букмекеры мінскіх літаратурных салонаў прымалі найбольшыя стаўкі на Лукашукоў «След матылька» і клінаўскі «Шалом», але ў выніку гэтыя кнігі нават не трапілі ў тройку пераможцаў[6].
- Павел Касцюкевіч заявіў аб намеры перадаць частку прэміі сям’і віцебскага апазіцыянера Сяргея Каваленкі, асуджанага нядаўна на два гады і адзін месяц пазбаўлення волі. На ўтрыманні ў Каваленкі знаходзяцца двое непаўналетніх дзяцей[8].
Другая прэмія (2013)
[правіць | правіць зыходнік]У кастрычніку 2012 года абвешчана аб правядзенні другой прэміі імя Гедройца за найлепшую кнігу, якая была выдадзеная (у папяровым або электронным варыянтах) у 2012 годзе на беларускай мове ў жанрах «мастацкая проза» і «эсэістыка». У лістападзе 2012 года стала вядома, што з беларускага боку ў складзе журы будуць працаваць філосаф Валянцін Акудовіч, пісьменнікі Уладзімір Арлоў і Павел Касцюкевіч — як мінулагодні лаўрэат прэміі, крытык Ганна Кісліцына, старшыня Саюзу беларускіх пісьменнікаў, рэдактар часопіса «Дзеяслоў» Барыс Пятровіч, паэт і кіраўнік ПЭН-Цэнтра Андрэй Хадановіч. З польскага боку ў журы ўвайшлі: перакладчыца Малгажата Бухалік, дырэктар Польскага Інстытуту ў Мінску Пётр Казакевіч, перакладчык і прэзідэнт Польскага ПЭН-клубу Адам Паморскі і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Лешак Шарэпка (ганаровы старшыня журы). 11 студзеня 2013 года быў абвешчаны лонг-ліст прэміі (12 пазіцый). 11 лютага 2013 года быў абвешчаны шорт-ліст прэміі (6 пазіцый). Абвяшчэнне і ўшанаванне пераможцаў адбылося 1 сакавіка 2013 года, у Міжнародны дзень пісьменніка ў канферэнц-залі Princess гатэля Crowne Plaza ў Мінску[9].
Лонг-ліст і вынікі
[правіць | правіць зыходнік]| Аўтар | Назва | Вынік |
|---|---|---|
| Уладзімір Някляеў | «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» | 1 месца |
| Альгерд Бахарэвіч | «Гамбургскі рахунак Бахарэвіча» | 2 месца |
| Адам Глобус | «Сказы» | 3 месца |
| Сяргей Балахонаў | «Зямля пад крыламі Фенікса» | шорт-ліст |
| Людміла Рублеўская | «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега» | шорт-ліст |
| Юрый Станкевіч | «Шал» | шорт-ліст |
| Алена Брава | «Рай даўно перанаселены» | |
| Паліна Качаткова | «Матылі» | |
| Андрэй Пакроўскі | «Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза» | |
| Алесь Пашкевіч | «Сімъ ПобѢдиши» | |
| Уладзімір Сцяпан | «Адна капейка» | |
| Андрэй Федарэнка | «Ланцуг» |
Трэцяя прэмія (2014)
[правіць | правіць зыходнік]У студзені 2014 года абвешчана аб правядзенні трэцяй прэміі імя Гедройца за найлепшую кнігу, якая была выдадзеная (у папяровым або электронным варыянтах) у 2012 годзе на беларускай мове ў жанрах «мастацкая проза» і «эсэістыка». У тым жа месяцы стала вядома, што з беларускага боку ў складзе журы будуць працаваць філосаф Валянцін Акудовіч, пісьменнікі Уладзімір Арлоў і Альгерд Бахарэвіч, літаратураназнаўца Ціхан Чарнякевіч, старшыня Саюзу беларускіх пісьменнікаў, рэдактар часопіса «Дзеяслоў» Барыс Пятровіч, паэт і кіраўнік ПЭН-Цэнтра Андрэй Хадановіч. З польскага боку ў журы ўвайшлі: перакладчыца Малгажата Бухалік, дырэктар Польскага Інстытуту ў Мінску Пётр Казакевіч, перакладчык і прэзідэнт Польскага ПЭН-клубу Адам Паморскі і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Лешак Шарэпка (ганаровы старшыня журы). 27 лютага 2014 года быў абвешчаны лонг-ліст прэміі (12 пазіцый).[10] 16 мая 2014 года быў абвешчаны лонг-ліст прэміі (6 пазіцый).[11] 2 чэрвеня 2014 года былі абвешчаныя пераможцы.[12]
Лонг-ліст і вынікі
[правіць | правіць зыходнік]| Аўтар | Назва | Вынік |
|---|---|---|
| Ігар Бабкоў | «Хвілінка» | 1 месца |
| Артур Клінаў | «Шклатара» | 2 месца |
| Вінцэсь Мудроў | «Багун» | 3 месца |
| Алена Брава | «Дараванне. Прощение. Vergebung» | шорт-ліст |
| Сяргей Вераціла | «Разбітае сэрца Вітаўта» | шорт-ліст |
| Людміла Рублеўская | «Ночы на Плябанскіх млынах» | шорт-ліст |
| Уладзіслаў Ахроменка | «Музы і свінні» | |
| Адам Глобус | «Казкі пра дарослых» | |
| Сяргей Дубавец | «Errata» | |
| Аляксандр Лукашук | «Зкімбы-зымбы» | |
| Кацярына Ааро | «Сарочае радыё» | |
| Наталка Харытанюк | «Смерць лесбіянкі» |
Чацвёртая прэмія (2015)
[правіць | правіць зыходнік]
22 кастрычніка 2014 года быў абвешчаны склад журы чацвёртай прэміі: Уладзімір Арлоў, Ігар Бабкоў, Малгажата Бухалік, Адам Глобус, Ганна Кісліцына, Андрэй Федарэнка, Ціхан Чарнякевіч, Ганна Янкута.[13] 30 сакавіка 2015 года з’явіўся доўгі спіс прэміі.[14]
Лонг-ліст і вынікі
[правіць | правіць зыходнік]| Аўтар | Назва | Вынік |
|---|---|---|
| Віктар Казько | «Час збіраць косці» | 1 месца |
| Таццяна Барысік | «Жанчына і леапард» | 2 месца |
| Альгерд Бахарэвіч | «Дзеці Аліндаркі» | 3 месца |
| Антон Францішак Брыль | «Ян Ялмужна» | шорт-ліст |
| Андрэй Гуцаў | «Кніга зданяў» | шорт-ліст |
| Сяргей Дубавец | «Сіні карабель у блакітным моры плыве» | шорт-ліст |
| Сяргей Абламейка | «Настальгія» | |
| Віталь Воранаў | «Шэптам» | |
| Віктар Марціновіч | «Мова» | |
| Пістончык | «Дэгенератыўны слоўнік» | |
| Людміла Рублеўская | «Авантуры студыёзуса Вырвіча» | |
| Юры Станкевіч | «Брамнік заўжды самотны» |
Пятая прэмія (2016)
[правіць | правіць зыходнік]18 лістапада 2015 быў абвешчаны пяты сезон прэміі.[15] У журы ўвайшлі Ігар Бабкоў, Анджэй Бжэзецкі, Сяргей Дубавец, Малгажата Ноцунь, Людміла Рублеўская і Ганна Янкута.
Лонг-ліст і вынікі
[правіць | правіць зыходнік]6 чэрвеня 2016 быў абвешчаны лонг-ліст з 13 пазіцый.[16] 31 жніўня 2016 быў абвешчаны шорт-ліст, 12 кастрычніка — тройка пераможцаў.[17]
| Аўтар | Назва | Вынік |
|---|---|---|
| Макс Шчур | «Завяршыць гештальт» | 1 месца |
| Альгерд Бахарэвіч | «Белая муха, забойца мужчын» | 2 месца |
| Андрэй Адамовіч | «Таўсьціла і лешч» | 3 месца |
| Валянцін Акудовіч | «Прачнуцца ранкам у сваёй краіне» | шорт-ліст |
| Алесь Пашкевіч | «Рух» | шорт-ліст |
| Таня Скарынкіна | «Шмат Чэслава Мілаша, крыху Элвіса Прэслі» | шорт-ліст |
| Сяргей Балахонаў | «Інфанта і аднарог» | |
| Аляксандр I. Бацкель | «Яблыневы маёнтак» | |
| Адам Глобус | «Гісторыі пра Менск і яго ваколіцы» | |
| Зміцер Дзядзенка | «Гісторыі ў прыцемках» | |
| Марыя Роўда | «Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі» | |
| Рома Свечнікаў | «Рома едзе. Кніга 2» | |
| Кірыл Стаселька | «Дзіцячы маніфест» |
Шостая прэмія (2017)
[правіць | правіць зыходнік]18 красавіка 2017 быў абвешчаны шосты сезон прэміі.[18] У журы ўвайшлі Міхась Андрасюк, Раіса Баравікова, Альгерд Бахарэвіч, Алена Брава, Павел Касцюкевіч і Ціхан Чарнякевіч.
Лонг-ліст і вынікі
[правіць | правіць зыходнік]14 жніўня 2017 быў абвешчаны лонг-ліст з 12 пазіцый,[19] 20 верасня — шорт-ліст з сямі пазіцый,[20] а 31 кастрычніка — тройка пераможцаў.[21]
| Аўтар | Назва | Вынік |
|---|---|---|
| Зміцер Бартосік | «Быў у пана верабейка гаварушчы» | 1 месца |
| Людміла Рублеўская | «Дагератып» | 2 месца |
| Адам Глобус | «Зваротная перспектыва» | 3 месца |
| Валер Гапееў | «Ноч цмока» | шорт-ліст |
| Андрусь Горват | «Радзіва „Прудок“. Дзённік» | шорт-ліст |
| Сяргей Календа | «Падарожжа на край ложка» | шорт-ліст |
| Аляксей Талстоў | «Апоўначы на сіялімскім мосце» | шорт-ліст |
| Сяргей Астравец | «Саргасава мора» | |
| Андрэй Дзічэнка | «Сонечны чалавек» | |
| Зінаіда Дудзюк | «Лаза» | |
| Паліна Качаткова | «Гняздо-2» | |
| Уладзімір Садоўскі | «1813» |
Сёмая прэмія (2018)
[правіць | правіць зыходнік]5 мая 2018 быў абвешчаны склад журы сёмага сезона: Валянцін Акудовіч, Ала Брадзіхіна, Ганна Бутырчык, Пятро Васючэнка, Сяргей Кавалёў, Марына Казлоўская і Ціхан Чарнякевіч.[22]
Лонг-ліст і вынікі
[правіць | правіць зыходнік]23 жніўня 2018 быў абвешчаны лонг-ліст з 12 пазіцый,[23] 4 верасня — шорт-ліст з 6 пазіцый,[24] 11 кастрычніка — пераможцы.[25]
| Аўтар | Назва | Вынік |
|---|---|---|
| Уладзімір Арлоў | «Танцы над горадам» | 1 месца |
| Альгерд Бахарэвіч | «Сабакі Эўропы» | 2 месца |
| Вінцэсь Мудроў | «Забойца анёла» | 3 месца |
| Адам Глобус | «Сям’я» | шорт-ліст |
| Павел Севярынец | «Беларусалім» | шорт-ліст |
| Анка Упала | «На заснежаны востраў» | шорт-ліст |
| Валер Гапееў | «Мая мілая ведзьма» | |
| Міхась Зізюк | «Планктон» | |
| Зараслава Камінская | «Русалкі клічуць» | |
| Ганна Кандрацюк | «Па Прыпяці па Нобель» | |
| Ганна Севярынец | «Дзень Святога Патрыка» | |
| Ксенія Шталенкова | «Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах» |
Восьмая прэмія (2019)
[правіць | правіць зыходнік]5 чэрвеня 2019 быў абвешчаны склад журы восьмага сезона: Пятро Васючэнка, Максім Жбанкоў, Марыя Мартысевіч, Анжэла Мельнікава, Жана Капуста, Алесь Пашкевіч і Ганна Севярынец[26]. Адмовіліся ад удзелу ў прэміі Андрусь Горват і Альгерд Бахарэвіч[27].
Лонг-ліст і вынікі
[правіць | правіць зыходнік]27 жніўня 2019 быў абвешчаны лонг-ліст з 12 пазіцый[28], 2 верасня — шорт-ліст з 6 пазіцый[29]. Была ўпершыню ўручаная ўзнагарода ў намінацыі «Выбар Алексіевіч»[30].
| Аўтар | Назва | Вынік |
|---|---|---|
| Ілля Сін | «Libido» | 1 месца |
| Міхал Андрасюк | «Поўня» | 2 месца |
| Алена Брава | «Садомская яблыня» | 3 месца |
| Юлія Шарова | «Вяртанне Ліліт» | шорт-ліст |
| Сяргей Шупа | «Падарожжа ў БНР» | шорт-ліст |
| Сяргей Календа | «Часам панкі паміраюць» | Выбар Алексіевіч |
| Валер Гапееў | «Пазл» | |
| Сяргей Дубавец | «Д’ябал запрэжаны ў плуг» | |
| Віктар Марціновіч | «Ноч» | |
| Вінцэсь Мудроў | «Помнік літары Ў» | |
| Людміла Рублеўская | «Пантофля Мнемазіны» | |
| Андрэй Федарэнка | «Сузіральнік» |
Дзявятая прэмія (2020)
[правіць | правіць зыходнік]Цырымонія ўручэння прайшла 15 кастрычніка 2020 года. Галоўны прыз атрымаў Сяргей Дубавец за нон-фікшн «Тантамарэскі». Другое месца заняў Андрэй Адамовіч — аўтар «Песні пра Цімура». Трэцяе месца ў Зараславы Камінскай за кнігу «Калядны стол»[31].
Лонг-ліст і вынікі
[правіць | правіць зыходнік]| Аўтар | Назва | Вынік |
|---|---|---|
| Сяргей Дубавец | «Тантамарэскі» | 1 месца |
| Андрэй Адамовіч | «Песня пра Цімура» | 2 месца |
| Зараслава Камінская | «Калядны стол» | 3 месца |
| Вольга Гапеева | «Кэмэл-Трэвэл» | шорт-ліст |
| Адам Глобус | «Рысы» | шорт-ліст |
| Ганна Севярынец | «Гасцініца „Бельгія“» | шорт-ліст |
| Сяргей Календа | «Балтыйскія шкарпэткі» | |
| Валер Каліноўскі | «Дзеці Францыі. Гісторыі сем’яў, якія паверылі Сталіну» | |
| Давід Лісоўскі | «Кніга» | |
| Вера Лойка | «Апошні першы снег» | |
| Вінцэсь Мудроў | «Восень у Вільні» | |
| Людміла Рублеўская | «Авантуры Вырвіча з банды Чорнага Доктара» |
Дзясятая прэмія (2021)
[правіць | правіць зыходнік]У складзе журы прэміі працавалі: Наста Грышчук, літаратурны крытык; Сяргей Дубавец, журналіст, літаратар, крытык; Максім Жбанкоў, культуролаг, крытык, эсэіст; Анжэла Мельнікава, літаратуразнаўца, доктар філалагічных навук, прафесар; Алесь Пашкевіч, літаратар, літаратуразнаўца[32].
Лонг-ліст і вынікі
[правіць | правіць зыходнік]| Аўтар | Назва | Вынік |
|---|---|---|
| Ева Вежнавец | «Па што ідзеш, воўча?» | 1 месца |
| Таня Скарынкіна | «Райцэнтр» | 2 месца |
| Сяргей Абламейка | «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі» | 3 месца |
| Сяргей Календа | «Акварыум. Гісторыя аднаго юнацтва» | шорт-ліст |
| Артур Клінаў | «Локісаў» | шорт-ліст |
| Андрэй Федарэнка | «Жэтон на метро» | шорт-ліст |
| Ева Вайтоўская | «Гарэзлівы пацалунак» | |
| Юльяна Пятрэнка | «Харунжы. Verbera Ventorum» | |
| Сяргей Астраўцоў | «Спадар Свабода» | |
| Валеры Гапееў | «І хай ніхто не пойдзе пакрыўджаным, або Грак і Монця Хрысцік» | |
| Сяргей Балахонаў | «Бог кахання Марс» | |
| Алесь Паплаўскі | «Гульні з нулявымі сумамі» |
26 лістапада ў Варшаве абвясцілі лаўрэатаў прэміі за найлепшую кнігу, выдадзеную ў 2020 годзе[33]. Прэміяй Гедройця была ўганараваная Ева Вежнавец за кнігу «Па што ідзеш, воўча?». Яна атрымала і адмысловую прэмію «Еўрарадыё» — кніга выйдзе ў аўдыёфармаце. Другое месца творчая стыпендыя ў Доме творчасці на востраве Готланд — Таня Скарынкіна і кніга «Райцэнтр». Трэцяе месца — у Сяргея Абламейкі з кнігай «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі». Цырымонія адбывалася ў Калоннай залі Варшаўскага ўніверсітэта.
Адзінаццатая прэмія (2022)
[правіць | правіць зыходнік]Прыём заявак на прэмію праходзіў з 18 па 31 ліпеня. 19 верасня быў абвешчаны спіс намінантаў на літаратурную прэмію, які склаўся з 21 кніг ад 14 выдавецтваў[34]. Двое з намінантаў (А. Бутэвіч і В. Шчукіна) папрасілі выдаліць іх са спіса, бо іх уключылі без іх ведама і ўзгаднення з імі. Доўгі спіс быў абвешчаны 30 верасня, ён склаўся з 12 кніг[35]; у яго не патрапілі збольшага тыя ўдзельнікі, якія таксама былі ўнесеныя без абмеркавання з імі (А. Грушэцкі, У. Ліпскі і інш.), адпаведна і не прадстаўлялі да ўдзелу свае кнігі ні ў папяровым, ні ў электронным выглядзе, з чаго можна зрабіць выснову, што яны ўвогуле не разглядаліся членамі журы.
У 2022 годзе была ўнесена праўка ў Статут прэміі, згодна з якой было дазволена прымаць удзел пісьменнікам, якія раней ужо атрымоўвалі прэмію (да гэтага дзейнічала забарона тэрмінам на 10 гадоў). Паводле меркавання ўдзельніка аргкамітэта прэміі імя Ежы Гедройца (2012—2016) Паўла Анціпава, гэта была зроблена адмыслова, на яго думку для ўключэння ў спіс кнігі У. Някляева[36].
Лаўрэаты прэміі абвешчаны 18 лістапада. Пераможцам прэміі стала кніга Сяргея Абламейкі «Невядомы Менск. Гісторыя знікнення. Кніга першая». Другую прэмію атрымала Вольга Гапеева за кнігу «Самота, што жыла ў пакоі насупраць». Трэцюю прэмію атрымаў Валеры Гапееў за кнігу «Жэнька, каралева мышак» (Мінск: Кнігазбор, 2021).
Лонг-ліст і вынікі
[правіць | правіць зыходнік]| Аўтар | Назва | Вынік |
|---|---|---|
| Сяргей Абламейка | «Невядомы Менск. Гісторыя знікнення. Кніга першая» | 1 месца |
| Вольга Гапеева | «Самота, што жыла ў пакоі насупраць» | 2 месца |
| Валеры Гапееў | «Жэнька, каралева мышак» | 3 месца |
| Максім Клімковіч | «Шкляная лялька і іншыя страшныя гісторыі» | шорт-ліст |
| Уладзімір Някляеў | «Гэй Бэн Гіном» | шорт-ліст |
| Ганна Севярынец | «Мая школа» | шорт-ліст |
| Васіль Грынь | «Не адчайваемся» | |
| Зміцер Дзядзенка | «Ордэн Прамяністых» | |
| Сяргей Календа | «Дэкалог» | |
| Павел Каспяровіч | «Чорная рэчка» | |
| Маргарыта Латышкевіч | «Уласны крыж» | |
| Аляксандр Хацкевіч | «Замак на ўзгорку» |
Дванаццатая прэмія (2023)
[правіць | правіць зыходнік]У складзе журы прэміі працавалі літаратурныя эксперты: Андрэй Хадановіч, Катажына Дрозд-Урбаньска, Ціхан Чарнякевіч, Ева Вежнавец (Святлана Курс), Сяргей Кавалёў.
25 лістапада 2023 года ў Гданьску адбылася цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў прэміі. Арганізатары цырымоніі — Беларускі ПЭН, Беларускае культурнае таварыства «Хатка», Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.
Лонг-ліст і вынікі
[правіць | правіць зыходнік]Галоўны прыз атрымала беларуска Падляшша Ганна Кандрацюк з кнігай «У прысценку старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы» за «добра ўдакументаваны цуд шматгалосся беларускага памежжа». Другое месца заняў Сцяпан Стурэйка, аўтар кнігі «Пасажыры карабля Тэсэя». Трэцяе месца дасталася Сяргею Лескецю за кнігу «Шэпт».
| Аўтар | Назва | Вынік |
|---|---|---|
| Ганна Кандрацюк | «У прысценку старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы» | 1 месца |
| Сцяпан Стурэйка | «Пасажыры карабля Тэсэя» | 2 месца |
| Сяргей Лескець | «Шэпт» | 3 месца |
| Алег Дашкевіч | «З вышыні птушынага палёту» | шорт-ліст |
| Іна Снарская | «Зачараваны скарб» | шорт-ліст |
| Макс Шчур | «Там, дзе нас няма» | шорт-ліст |
| Людміла Андзілеўка | «Эфект плацэба» | |
| Людміла Хейдарава | «Князёўна Дарута, альбо Чалавечая кроў ліпучая» | |
| Сяргей Абламейка | «Чаму Беларусь не Расея» | |
| Маргарыта Латышкевіч | «Вершнікі на дарозе» | |
| Антось Уласенка | «Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх» | |
| Наталка Харытанюк | «Казка пра тое, як Святога Міколу забаранялі» |
Трынаццатая прэмія (2024)
[правіць | правіць зыходнік]26 лістапада 2024 года ў Гданьску адбылася цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў прэміі. У складзе журы былі: Ульяна Верына, Катажына Дрозд-Урбаньска, Вера Жыбуль, Сяргей Кавалёў, Югася Каляда.
Галоўны прыз атрымаў Валянцін Акудовіч за кнігу «Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым», выдадзеную ў выдавецтве «Логвінаў». Другое месца — у Ганны Янкуты з кнігай «Час пустазелля», выдадзенай у выдавецтве «Янушкевіч». Трэцяе месца дасталося Змітру Бартосіку з кнігай «Забіць упалмінзага», выдадзенай у серыі «Бібліятэка Свабоды». У гэтым годзе таксама давалася Спецыяльная прэмія ад «Еўрарадыё» — запіс аўдыёкнігі. Яе атрымаў «Гарэзлівы пацалунак» Евы Вайтоўскай — кніга, выдадзеная ў выдавецтве «Янушкевіч». Акрамя згаданых выданняў, у шорт-лісце прэміі былі таксама кнігі «На прызбе ў Сілічах» Марыі Вайцяшонак (выдавецтва «Пфляўмбаўм») і «Вольнеры. Прадвесце» Валера Гапеева (выдавецтва «Янушкевіч»).
Лонг-ліст і вынікі
[правіць | правіць зыходнік]| Аўтар | Назва | Вынік |
|---|---|---|
| Валянцін Акудовіч | «Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым» | 1 месца |
| Ганна Янкута | «Час пустазелля» | 2 месца |
| Зміцер Бартосік | «Забіць упалмінзага» | 3 месца |
| Марыя Вайцяшонак | «На прызбе ў Сілічах» | шорт-ліст |
| Валер Гапееў | «Вольнеры. Прадвесце» | шорт-ліст |
| Ева Вайтоўская | «Гарэзлівы пацалунак. Кніга другая» | шорт-ліст |
| Алена Вешторт | «Жамяра: жаночыя гісторыі» | |
| Дзяніс Марціновіч | «Слюнькоў. Палітычная біяграфія» | |
| Вал Клемэнт | «Круглая Square: Іранічны жыццяпіс чалавека і імперыі» | |
| Віка Біран | «Я танцую» |
Чатырнаццатая прэмія (2025)
[правіць | правіць зыходнік]Публічныя сябры журы: Катажына Дрозд-Урбаньска, Сяргей Кавалёў, Андрэй Хадановіч.
Цырымонія ўзнагароджання прайшла 16 лістапада 2025 года ў Гданьску.
Пераможцам прэміі стаў Сяргей Дубавец з кнігай «Занзібар: сталенне маладой душы». Рашэннем журы ён узнагароджаны за філасофскую рэфлексію над пошукамі нацыянальнай ідэнтычнасці свайго пакалення. Другое месца — у Югасі Каляды, аўтаркі кнігі «Перамена месцаў». Яна ўзнагароджаная за фантасмагарычнае адлюстраванне зрухаў у беларускім грамадстве. Трэцяе месца — у Змітра Дзядзенкі, аўтара кнігі «Гульні Цырцэі». Журы адзначыла кнігу за асэнсаванне гістарычнай повязі часоў у вострасюжэтнай форме.
Лонг-ліст і вынікі
[правіць | правіць зыходнік]| Аўтар | Назва | Вынік |
|---|---|---|
| Сяргей Дубавец | «Занзібар: сталенне маладой душы» | 1 месца |
| Югася Каляда | «Перамена месцаў» | 2 месца |
| Зміцер Дзядзенка | «Гульні Цырцэі. Раман» | 3 месца |
| Аляксандр Лукашук | «Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода» | шорт-ліст |
| Анка Упала | «Раз на дваццаць пяць тысяч гадоў» | шорт-ліст |
| Клёк Штучны | «Забойства на вуліцы Макаёнка» | шорт-ліст |
| Вольга Вялічка | «Ад двух да пятнаццаці. Мая мама ў турме» | |
| Аляксей Правалоцкі | «Жыццё ў дванаццаці апавяданнях» | |
| Макар | «Апошняе пакаленне» | |
| Сяргей Календа | «Стрыжэ і піша» | |
| Аляксандр Чарнуха | «Гвалт» | |
| Голя з Ополя | «Мое баба – діректор морга» | |
| Валер Гапееў | «Вольнеры. Бясконцы дзень» |
Крытыка
[правіць | правіць зыходнік]Прэмія рэгулярна падвяргаецца крытыцы. Галоўным абвінавачваннем з’яўляюцца прэтэнзіі, што ўзнагароды ўручаюць толькі «сваім»[37]. У 2022 годзе былы ўдзельнік аргкамітэта прэміі імя Ежы Гедройца (2012—2016) Павел Анціпаў выказаў меркаванне, што Статут прэміі адмыслова змянілі пад Уладзіміра Някляева, скасаваўшы забарону намінавацца тэрмінам на 10 гадоў тым, хто ўжо выйграваў прэмію[36].
Да ўдзелу ў конкурсе кнігі нярэдка намінуюцца без абмеркавання з самімі аўтарамі[38], адпаведна аўтары не прадстаўляюць да ўдзелу свае кнігі ні ў папяровым, ні ў электронным выглядзе, з чаго можна зрабіць выснову, што яны ў працэсе абмеркавання не разглядаюцца членамі журы, а тытулы кніг дадаюцца аргкамітэтам толькі для завышэння лічбы, для карцінкі на стадыі спіса намінантаў, і скасоўваюцца аўтаматычна на фарміраванні доўгага спіса.
Таксама абвінавачваюць прэмію ў тым, што яна не папулярызуе беларускую літаратуру і не ўплывае на якасць прозы[37].
У 2018 годзе беларускі драматург Мікалай Халезін выказаўся, што для яго прэміі больш не існуе з прычыны яе непрафесіяналізму, назваўшы прэмію «архетыпам мінулага, які не можа прапанаваць мне сучаснага погляду ні на літаратуру, ні на яе месца ў сучасным беларускім грамадстве»[39]. У сваю чаргу культуролаг Сяргей Календа выказаўся, што «літаратурны працэс як глабальная беларуская з’ява адстаў на сто гадоў». Таксама адмоўную сваю рэакцыю выказалі Арамаіс Міракян, Зміцер Панкавец, філолаг Сяргей Шупа, пісьменніца Юлія Шарова і шэраг іншых[39].
Водгукі
[правіць | правіць зыходнік]У лютым 2012 года пасол Польшчы ў Беларусі Лешак Шарэпка паведаміў, што прэмія была створаная менавіта дзеля падтрымкі і папулярызацыі сучаснай прозы краіны-суседкі[7].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Заснаваная літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца | Часопіс 'ПрайдзіСвет'. Праверана 6 верасня 2023.
- ↑ Распачаты дзясяты юбілейны сезон прэміі Гедройця. ПЭН-Цэнтр.
- ↑ -. Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца: лонг-ліст . Новы Час (14 студзеня 2012). Праверана 6 верасня 2023.
- ↑ Белсат ТВ - Навіны - Лаўрэатам прэміі Ежы Гедройца стаў Павал Касцюкевіч. web.archive.org (5 чэрвеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 5 чэрвеня 2012. Праверана 6 верасня 2023.
- ↑ Першую прэмію імя Ежы Гедройца атрымаў Павел Касцюкевіч. Еўрапейскае радыё для Беларусі (9 сакавіка 2012).
- ↑ а б Прэмію Гедройца атрымаў Касцюкевіч — за «Зборную». web.archive.org (16 снежня 2021). Архівавана з першакрыніцы 16 снежня 2021. Праверана 6 верасня 2023.
- ↑ а б Новости культуры в Бресте. Свежие культурные новости Беларуси. Новости культурной жизни. web.archive.org (12 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 12 сакавіка 2016. Праверана 6 верасня 2023.
- ↑ БелаПАН. Прэмію імя Ежы Гедройца атрымаў пісьменнік Павел Касцюкевіч. web.archive.org (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 6 верасня 2023.
- ↑ Прэміяй імя Ежы Гедройца ўганараваныя Уладзімір Някляеў, Альгерд Бахарэвіч і Адам Глобус | Саюз беларускіх пісьменнікаў. web.archive.org (24 студзеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2017. Праверана 6 верасня 2023.
- ↑ Глобус, Рублеўская, Дубавец і іншыя: аб’яўлены лонг-ліст прэміі Гедройца . Наша Ніва. Праверана 6 верасня 2023.
- ↑ Абвешчаны шорт-ліст прэміі імя Ежы Гедройца | Навіны Беларусі | euroradio.fm . euroradio.fm. Праверана 6 верасня 2023.
- ↑ Прэмія Гедройца: першы - Бабкоў, другі - Клінаў, трэці - Мудроў(недаступная спасылка). web.archive.org (29 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2020. Праверана 6 верасня 2023.
- ↑ Прэмія Гедройца: адкрыўся новы сезон. web.archive.org (4 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 6 верасня 2023.
- ↑ Журы вызначыла доўгі спіс прэміі Гедройца. web.archive.org (4 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 6 верасня 2023.
- ↑ Новы сезон прэміі Гедройца адкрыты – Беларускі ПЭН-Цэнтр. web.archive.org (30 лістапада 2021). Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2021. Праверана 6 верасня 2023.
- ↑ Журы вызначыла доўгі спіс прэміі Гедройця – Беларускі ПЭН-Цэнтр. web.archive.org (4 снежня 2021). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2021. Праверана 6 верасня 2023.
- ↑ Уручаная прэмія Гедройца 2016 – Беларускі ПЭН. web.archive.org (27 студзеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2022. Праверана 6 верасня 2023.
- ↑ Абвешчаны прыём заявак на прэмію Гедройца – Беларускі ПЭН. web.archive.org (27 студзеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2022. Праверана 6 верасня 2023.
- ↑ Журы прэміі Гедройца-2017 абвяшчае лонг-ліст – Беларускі ПЭН. web.archive.org (27 студзеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2022. Праверана 6 верасня 2023.
- ↑ Свабода, Радыё. ПЭН-цэнтар абвясьціў кароткі сьпіс прэміі Гедройця . Радыё Свабода (20 верасня 2017). Праверана 6 верасня 2023.
- ↑ Ап. Прэмію Гедройця атрымаў Зьміцер Бартосік, журналіст Свабоды . Радыё Свабода (1 лістапада 2017). Праверана 6 верасня 2023.
- ↑ Аргкамітэт Прэміі імя Ежы Гедройца абвяшчае склад журы – Беларускі ПЭН. web.archive.org (27 студзеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2022. Праверана 6 верасня 2023.
- ↑ Стала вядома, хто ўвайшоў у Доўгі спіс Прэміі імя Ежы Гедройца – Беларускі ПЭН-Цэнтр. web.archive.org (27 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2021. Праверана 6 верасня 2023.
- ↑ Журы назвала фіналістаў Прэміі імя Ежы Гедройца + новы конкурс! – Беларускі ПЭН. web.archive.org (28 студзеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2022. Праверана 6 верасня 2023.
- ↑ Свабода, Радыё. Прэмію Гедройця атрымаў Уладзімер Арлоў . Радыё Свабода (12 кастрычніка 2018). Праверана 6 верасня 2023.
- ↑ Абвешчана журы Прэміі Ежы Гедройца » Беларускі ПЭН-Цэнтр - Аб’яднанне беларускіх пісьменнікаў. web.archive.org (25 кастрычніка 2019). Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2019. Праверана 6 верасня 2023.
- ↑ Прэмію Гедройца і 14 тысяч рублёў здабыў Ілля Сін за раман «Лібіда» . Наша Ніва. Праверана 6 верасня 2023.
- ↑ Абвешчаны лонг-ліст Прэміі Гедройца » Беларускі ПЭН-Цэнтр - Аб’яднанне беларускіх пісьменнікаў. web.archive.org (25 кастрычніка 2019). Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2019. Праверана 6 верасня 2023.
- ↑ Журы абвясціла шорт-ліст Прэміі Гедройца » Беларускі ПЭН-Цэнтр - Аб’яднанне беларускіх пісьменнікаў. web.archive.org (2 верасня 2019). Архівавана з першакрыніцы 2 верасня 2019. Праверана 6 верасня 2023.
- ↑ Студзінская, Іна. Ляўрэатам прэміі Гедройця стаў Ільля Сін . Радыё Свабода (25 верасня 2019). Праверана 6 верасня 2023.
- ↑ Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройца атрымаў нон-фікшн «Тантамарэскі» Сяргея Дубаўца . Наша Ніва. Праверана 6 верасня 2023.
- ↑ Абвешчаны кароткі спіс прэміі Гедройця – Беларускі ПЭН. web.archive.org (27 студзеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2022. Праверана 6 верасня 2023.
- ↑ Прэмію Гедройця за 2020 год атрымала Ева Вежнавец за кнігу «Па што ідзеш, воўча?»(недаступная спасылка). web.archive.org (26 лістапада 2021). Архівавана з першакрыніцы 26 лістапада 2021. Праверана 6 верасня 2023.
- ↑ Абвешчаны спіс намінантаў на літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця. Новы Час (19 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2022. Праверана 20 верасня 2022.
- ↑ Вызначаны лонг-ліст прэміі Гедройця-2022. Новы Час (30 верасня 2022). Праверана 30 верасня 2022.
- ↑ а б П. Анціпаў. Абвешчаны поўны спіс намінантаў на Прэмія Гедройця за кнігі, выдадзеныя ў 2021 (ці ў асобных выпадках 2020) годзе. Беларускі ПЭН-цэнтр (19 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2022. Праверана 26 ліпеня 2022.
- ↑ а б Бахаревич в пятый раз не выиграл премию Гедройца. Эксперты недовольны (руск.)(недаступная спасылка). Kyky.org (12 кастрычніка 2018). Праверана 1 кастрычніка 2022.
- ↑ Анатоль Бутэвіч, Вольга Шчукіна. Прэмія Гедройця. Аргкамітэт прэміі Гедройця (19 верасня 2022). Праверана 1 кастрычніка 2022.
- ↑ а б «Смеялся в голос»: Реакция соцсетей на вручение премии Ежи Гедройца (руск.)(недаступная спасылка). The Village Беларусь (12 кастрычніка 2018). Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2022. Праверана 1 кастрычніка 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройця на Вікісховішчы |
- giedroyc.penbelarus.org (бел.) — афіцыйны сайт
- «Х… вы ей дадите». Адзін з кіраўнікоў ПЭН-Цэнтра апублікаваў мемуары пра кулуары ПЭНаўскіх літпрэмій // nashaniva.by 15 лістапада 2019
- Павел Антипов. Премия Гедройца: как это (не) работает Архівавана 15 лістапада 2019. // journalby.com 4 лістапада 2017
- Шорт-ліст прэміі Гедройца адлюстроўвае стан сучаснай беларускай літаратуры, мяркуе Альгерд Бахарэвіч Архівавана 8 сакавіка 2012. // БелаПАН
- Задача прэміі імя Ежы Гедройца — дапамагчы беларускім пісьменнікам адважыцца пісаць па-беларуску Архівавана 17 сакавіка 2020. // БелаПАН
- Анатоль Івашчанка — пра фіналістаў прэміі імя Ежы Гедройца // Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода