Прэмія імя Карласа Шэрмана

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Прэмія імя Карласа Шэрмана — штогадовая літаратурная прэмія Беларускага ПЭН-цэнтра, Саюза беларускіх пісьменнікаў і дабрачыннага Фонду «Вяртанне». Заснаваная ў 2016 годзе. Уручаецца за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову.

Мэты прэміі[правіць | правіць зыходнік]

  • вызначэнне найлепшых перакладаў кніг на беларускую мову;
  • падтрымка школы мастацкага перакладу ў Беларусі;
  • ушанаванне памяці выдатнага літаратурнага перакладчыка Карласа Шэрмана.

Умовы[правіць | правіць зыходнік]

Прэмія прысуджаецца за мастацкую кнігу, перакладзеную на беларускую мову і выдадзеную ўпершыню ў папяровым ці электронным выглядзе ў годзе, што папярэднічае году намінацыі на гэтую прэмію. Выдадзенай упершыню лічыцца кніга, больш за 50 % зместу якой надрукавана ўпершыню. Кніга, якая намінуецца на конкурс, павінна быць выдадзеная ў папяровым або электронным варыянце паміж 1 студзеня і 31 снежня каляндарнага года, за які быў абвешчаны конкурс.

Этапы конкурсу[правіць | правіць зыходнік]

Конкурс Прэміі складаецца з наступных этапаў:

  • Першы этап: прыём заявак і кніг Аргкамітэтам на конкурс;
  • Другі этап: публічнае абвяшчэнне Поўнага спісу кніг, прынятых да ўдзелу ў конкурсе;
  • Трэці этап: публічнае абвяшчэнне Кароткага спісу кніг-фіналістаў конкурсу;
  • Чацвёрты этап: абвяшчэнне і ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэата/лаўрэатаў Прэміі.

Пераможцы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. penbelarus.org
  2. а б Назвалі лаўрэатаў прэміі «Дэбют» і прэміі Карласа Шэрмана . Наша Ніва (2 снежня 2023). Праверана 9 сакавіка 2024.


Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]