Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Прэм’ер-міністр Беларусі)
Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь
Roman Golovchenko (2020-09-03)(portrait).jpg
Пасаду займае
Раман Аляксандравіч Галоўчанка
з 4 чэрвеня 2020 года
Узначальвае
Афіцыйная рэзідэнцыя Дом урада
Кандыдатура прапануецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь
Прызначаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь пасля зацвярджэння Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Пасада з’явілася 19 верасня 1991
Першы на пасадзе Вячаслаў Францавіч Кебіч
Палітыка
Беларусь
Coat of arms of Belarus (2020–present).svg

Гэты артыкул — частка серыі:
Палітычная сістэма
Беларусі

Дзяржаўны лад


Канстытуцыя Беларусі


Прэзідэнт Беларусі


Савет Міністраў


Нацыянальны сход


Судовая сістэма



Адміністрацыйная сістэма


Выбары


Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь ажыццяўляе непасрэднае кіраўніцтва дзейнасцю Урада і нясе персанальную адказнасць за яго працу[1].

Акрамя гэтага Прэм’ер-міністр падпісвае пастановы Урада, выдае ў межах сваёй кампетэнцыі распараджэнні, прадстаўляе Парламенту праграму яго дзейнасці і інфармуе Прэзідэнта пра асноўныя кірункі дзейнасці і ўсе яго найважнейшыя рашэнні, а таксама выконвае іншыя функцыі, звязаныя з арганізацыяй і дзейнасцю Урада[1].

Падчас паседжанняў палат Парламента, у тым ліку і закрытых, Прэм’ер-міністр, як Прэзідэнт і члены Урада, можа выступаць па-за чаргой столькі разоў, колькі яму гэта будзе патрэбна[1].

У выпадку вакансіі пасады Прэзідэнта ці немагчымасці выканання ім сваіх абавязкаў па прычынах, прадугледжаных Канстытуцыяй, яго паўнамоцтвы да прынясення Прысягі зноў абраным Прэзідэнтам пераходзяць да Прэм’ер-міністра[1].

Спіс[правіць | правіць зыходнік]

Ніжэй прадстаўлены спіс Прэм’ер-міністраў Рэспублікі Беларусь і выконваючых іх абавязкі (пазначаны «в. а.») пасля 1991 года.

# Фота Імя
(Гады жыцця)
Пачатак паўнамоцтваў Канец паўнамоцтваў Партыя Прэзідэнт
1 Coat of arms of Belarus (1991–1995).svg Вячаслаў Францавіч Кебіч
(1936—2020)
19 верасня 1991 21 ліпеня 1994
2 Coat of arms of Belarus.svg Міхаіл Мікалаевіч Чыгір
(нар. 1948)
21 ліпеня 1994 18 лістапада 1996 Аляксандр Лукашэнка
Alexander Lukashenko 2007 cropped.jpg
(з 1994)
3 Coat of arms of Belarus.svg Сяргей Сцяпанавіч Лінг
(нар. 1937)
18 лістапада 1996
в.а. да 19 лютага 1997
18 лютага 2000
4 Vladimir Yermoshin.jpg Уладзімір Васілевіч Ярмошын
(нар. 1942)
18 лютага 2000 1 кастрычніка 2001
5 Coat of arms of Belarus.svg Генадзь Васілевіч Навіцкі
(нар. 1949)
1 кастрычніка 2001
в.а. да 10 кастрычніка 2001
10 ліпеня 2003
6 Sergey Sidorsky, October 2010.jpeg Сяргей Сяргеевіч Сідорскі
(нар. 1954)
10 ліпеня 2003
в.а. да 19 снежня 2003
27 снежня 2010
7 Myasnikovich M V, March 2011.jpeg Міхаіл Уладзіміравіч Мясніковіч
(нар. 1950)
28 снежня 2010 27 снежня 2014
8 Andrei Kobjakow, Belarus Vize-Ministerpräsident 2.jpg Андрэй Уладзіміравіч Кабякоў
(нар. 1960)
27 снежня 2014 18 жніўня 2018
9 Syarhey Rumas (2013-10-24).jpg Сяргей Мікалаевіч Румас
(нар. 1969)
18 жніўня 2018 3 чэрвеня 2020
10 Roman Golovchenko (2020-09-03)(portrait).jpg Раман Аляксандравіч Галоўчанка
(нар. 1973)
4 чэрвеня 2020 на пасадзе

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]