Перайсці да зместу

Прэм’ер-міністр Грэнландыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Прэм'ер-міністр Грэнландыі (дацк.: Landsstyreformand, грэнл.: Naalakkersuisut siulittaasuat) — кіраўнік урада і выканаўчай улады ў Грэнландыі, якая з'яўляецца аўтаномнай тэрыторыяй Даніі, кіруе ўнутранымі справамі вострава пры ажыццяўленні знешняй, фінансавай і абароннай палітыкі метраполіяй. Пасада з'явілася пасля атрымання самакіравання ў 1979 годзе, а ў 2008 годзе паўнамоцтвы грэнландскага ўрада былі пашыраны.

Прэм'ер-міністр Грэнландыі з'яўляецца кіраўніком найбуйнейшай партыі ў Ландстынгу і зацвярджаецца большасцю галасоў у гэтым органе.

Спіс прэм'ер-міністраў Грэнландыі

[правіць | правіць зыходнік]
Імя Пачатак паўнамоцтваў Канчатак паўнамоцтваў Палітычная партыя
Ёнатан Мотцфелт (1-ы тэрмін)1 мая 197918 сакавіка 1991Наперад
Ларс-Эміль Ёхансен18 сакавіка 199119 верасня 1997Наперад
Ёнатан Мотцфелт (2-гі тэрмін)19 верасня 199714 снежня 2002Наперад
Ханс Энаксен14 снежня 200212 чэрвеня 2009Наперад
Куўпік Клейст12 чэрвеня 200912 сакавіка 2013Народная супольнасць
Алека Хаманд12 сакавіка 201330 верасня 2014Наперад
Кім Кільсэн30 верасня 20142021Наперад