Прэм’ер-міністр Фарэрскіх астравоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Прэм’ер-міністр Фарэрскіх выспаў (фар.: Føroya løgmaður, у множным ліку фар.: Føroya Løgmenn) — кіраўнік урада Фарэрскіх выспаў, самакіравальнай супольнасці ў складзе Каралеўства Даніі. Звычайна з’яўляецца лідэрам партыі, якая мае большасць у лёгтынге або якая ўзначальвае ўрадавую кааліцыю.

Пасада была заснаваная пасля атрымання Фарэрскімі выспамі аўтаноміі ў складзе Даніі ў 1948 годзе. Тым не менш, афіцыйная фарэрская назва пасады, якая перакладаецца як «законагаварун», адлюстроўвае яе пераемнасць у адносінах да пасады, якая існавала з моманту засялення выспаў і заснавання лёгтынга ў IX стагоддзі, скасаванай дацкімі ўладамі ў 1816 годзе. Аднак, каб падкрэсліць розніцу паміж сярэднявечным законагаваруном (які выступаў у першую чаргу як фармальны старшыня лёгтынга і вярхоўны суддзя) і сучасным кіраўніком урада, пры перакладзе з фарэрскай на іншыя мовы афіцыйна выкарыстоўваецца тэрмін «прэм’ер-міністр».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]