Прэм’ер-міністр Японіі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Прэм'ер-міністр Японіі
内閣総理大臣
Emblem of the Prime Minister of Japan.svg
Эмблема Прэм'ер-міністра Японіі
Abe Shinzō.jpg
Пасаду займае
Сіндза Абэ
з 26 снежня 2012
Узначальвае Кабінет Міністраў Японіі
Афіцыйная рэзідэнцыя Кантэй
Кандыдатура прапануецца кіруючай партыяй
Прызначаецца імператарам Японіі
Пасада з’явілася 1885
Першы на пасадзе Хірабумі Іта
Сайт www.kantei.go.jp/

Прэм'ер-міністр Японіі (яп.: 内閣総理大臣) - традыцыйная перадача назвы пасады кіраўніка японскага ўрада (па ўзоры афіцыйнай англійскай перадачы - Prime Minister of Japan), хоць даслоўны пераклад японскай назвы - «Прэм'ер-міністр Кабінета» . Прэм'ер-міністр прызначаецца імператарам Японіі па прапанове Парламента. Прэм'ер-міністр мае права звальняць і прызначаць міністраў. Першым прэм'ер-міністрам Японіі быў Хірабумі Іта. Цяперашні прэм'ер-міністр - Сіндза Абэ. Пост прэм'ер-міністра быў створаны ў 1885 годзе і сваю канчатковую форму набыў з прыняццем канстытуцыі 1947 года.

Кандыдат на пасаду Прэм'ер-міністра Японіі абіраецца абедзвюма палатамі Парламента. Калі Палата Прадстаўнікоў і Палата Дарадцаў выбіраюць аднаго і таго ж чалавека, то Імператар Японіі прызначае яго на пасаду прэм'ер-міністра. Японская Канстытуцыя не прадугледжвае магчымасці адхіленні Імператарам прапанаванай кандыдатуры. Калі ж Палата Прадстаўнікоў і Палата Дарадцаў абяруць розных кандыдатаў на пасаду прэм'ер-міністра, то павінна адбыцца пагаджальная працэдура. Калі яна не дае выніку, рашэнне Палаты Прадстаўнікоў становіцца рашэннем Парламента.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]