Прэпарыс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Прэпарыс
Preparis be.png
Характарыстыкі
Плошча8,1 км²
Насельніцтва50 чал.
Шчыльнасць насельніцтва6,17 чал./км²
Размяшчэнне
14°52′52,80″ пн. ш. 93°37′36,10″ у. д.HGЯO
АкваторыяБенгальскі заліў
Краіна
Прэпарыс (М'янма)
Прэпарыс
Прэпарыс

Прэпарысвостраў у Бенгальскім заліве. Уваходзіць у склад дзяржавы М'янма. Плошча - 8,1 км². Насельніцтва (2014 г.) - 50 чал.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Прэпарыс месціцца ў Бенгальскім заліве ў 350 км на паўднёвы захад ад Янгона, сталіцы М'янмы. Даўжыня з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад - 7,9 км. Найбольшая шырыня - 1,81 км. З'яўляецца часткай астраўной дугі, якая ўзнікла ў выніку сутыкнення геалагічных пліт Інда-Аўстралійскай і Еўразійскай. Паверхня даволі плоская, складзена вапнякамі.

Клімат трапічны вільготны, вызначаны мусонамі, якія пачынаюцца ў сярэдзіне мая і працягваюцца да пачатку кастрычніка.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Большая частка вострава пакрыта нізкім лесам і хмызнякамі. Фаўна прадстаўлена марскімі птушкамі, малпамі, яшчаркамі, чарапахамі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Востраў быў здаўна вядомы арабскім маракам, якія, аднак, амаль не наведвалі яго з-за неспрыяльных марскіх плыняў і скал. У XVI ст. быў адкрыты партугальцамі. У 1948 г. увайшоў у склад М'янмы. Адміністрацыйна залежыць ад суседніх Какосавых астравоў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]