Прэспа

Прэспа
макед.: Преспанско Езеро, алб.: Liqeni i Prespës, грэч. Λίμνες Πρέσπες
Prespa lakes map.png
Каардынаты: 40°52′59,92″ пн. ш. 21°01′19,78″ у. д.HGЯO
Краіны Flag of Greece.svg Грэцыя
Вышыня над узроўнем мора 853 м
Плошча 285 км²
Даўжыня берагавой лініі 107 км
Найбольшая глыбіня 54 м
Прэспа (Грэцыя)
Прэспа
Прэспа
Прэспа (Албанія)
Прэспа
Прэспа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Прэ́спа (макед.: Преспанско Езеро, алб.: Liqeni i Prespës, грэч. Λίμνες Πρέσπες) — возера на захадзе Балканскага паўвострава на мяжы Албаніі, Грэцыі і Паўночнай Македоніі. Злучана пратокай даўжынёй каля 1 км з возерам Мікры-Прэспа[1].

Плошча паверхні 285[1] км². Найбольшая глыбіня 34 м. Знаходзіцца ў катлавіне тэктанічнага паходжання на вышыні 853 м. Паўночныя і ўсходнія берагі возера спадзістыя, паўднёвыя і заходнія стромкія з глыбокім залівамі. Штогадовыя ваганні ўзроўню вады 1,5—2 м.

Прэспа злучана праз карставыя поласці з возерам Ахрыдскае, размешчаным за 16 км у напрамку на паўночны захад і на 158 м ніжэй.

Каля возера нацыянальныя паркі Галічыца (Паўночная Македонія) і Мікра-Прэспа (Грэцыя).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]