Перайсці да зместу

Хіёга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Прэфектура Хёго)
Размяшчэнне прэфектуры Хіёга
Прэфектура Хіёга на карце Японіі Карта прэфектуры Хіёга
Карта прэфектуры Хіёга
Размяшчэнне
Краіна Японія
Рэгіён Кінкі
Востраў Хонсю
Каардынаты 35°00′ пн. ш. 134°55′ у. д.HGЯO
Інфармацыя
Адміністрацыйны цэнтр Кобэ
ISO 3166-2:JP JP-28
Статыстыка
Плошча 8 396,16 км²
     % вады 0,6 %
Насельніцтва (на 1 мая 2010)
     Усяго 5 593 786 чалавек (8-я)
     Шчыльнасць 666,23 чал./км²
Паветаў 8
Муніцыпалітэтаў 41
Сімволіка
Сцяг прэфектуры
Сцяг прэфектуры
Эмблема прэфектуры
Эмблема прэфектуры
Дрэва Камфорнае дрэва (Cinnamomum camphor)
Кветка Японская хрызантэма (Chrysanthemum japonense)
Птушка Далёкаўсходні бусел (Ciconia boyciana)
Адміністрацыя
Губернатар Іда Тасідза
Афіцыйны сайт (яп.)

Хіёга (яп.: 兵庫県)[1] — прэфектура Японіі, якая знаходзіцца ў рэгіёне Кінкі. Плошча прэфектуры складае 1 899,28 км²,[2] насельніцтва — 8 839 639 чалавек (1 чэрвеня 2010)[3], шчыльнасць насельніцтва — 4 654,21 чал./км². Цэнтр прэфектуры — горад Кобэ.

Сучасная прэфектура Хіёга ўключае тэрыторыі, раней якія зваліся правінцыямі Харыма, Тадзіма, Авадзі і часткі Тамбы і Сэтцу.

У 1180 годзе, практычна ў канцы эпохі Хэян, Імператар Анотку, Кіяморы Тайра і імператарскі савет перамясціліся ў Фукухару (цяпер — горад Кобэ). Сталіца заставалася там на працягу пяці месяцаў.

Паўднёвай часткі прэфектуры Хіёга былі нанесены сур'ёзныя страты ў 1995 годзе землетрасеннем, названым Вялікі Хансін. Землетрасенне знішчыла болшую частку Кобэ, Авадзі, Такарадзуку і суседнюю прэфектуру Осака. У выніку яго загінула каля 5500 чалавек.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

[правіць | правіць зыходнік]

У прэфектуры Хіёга размешчана 29 гарадоў і 8 паветаў (12 пасёлкаў).

Спіс гарадоў прэфектуры:

Пасёлкі паводле паветаў:

У горадзе Хімедзі знаходзіцца замак Хімедзі, які ахоўваецца ЮНЕСКА. У прэфектуры таксама знаходзіцца Ака Хан, дом 47 ронінаў.

Эмблема прэфектуры была створана 10 лютага 1921 года, але пасля зацвярджэння сцяга больш не выкарыстоўваецца. Сцяг быў абвешчаны 10 чэрвеня 1964 года.

Кветкай прэфектуры абралі японскую хрызантэму, дрэвам — камфорнае дрэва, а птушкай — далёкаўсходняга бусла[4].

Зноскі

  1. БЭ у 18 т. Т.18.кн.1. С. 282.
  2. Плошча ўказваецца паводле даных сайта Geospatial Information Authority of Japan (яп.) з улікам змен, апублікаваных 1 кастрычніка 2011 года.
  3. Monthly Report on Current Population Estimates in Osaka (яп.). Адміністрацыя прэфектуры Осака (1 чэрвеня 2010). — Насельніцтва прэфектуры Осака. Праверана 16 ліпеня 2010.
  4. 全国知事会ホームページ (яп.). National Governors' Association. Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2012. Праверана 17 чэрвеня 2010.
  • 兵庫県 (яп.). Geospatial Information Authority of Japan. — Геаграфічныя каардынаты населеных пунктаў прэфектуры Хіёга. Праверана 23 ліпеня 2010.
  • 兵庫県内市町 (яп.). Local Authorities Systems Development Center. — Ідэнтыфікацыйныя коды, назвы, паштовыя адрасы і тэлефоны адміністрацый населеных пунктаў прэфектуры Хіёга. Праверана 23 ліпеня 2010.