Прэшаўскі ілжэсабор (1950)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Прэшаўскі сабор (славацк.: Prešovský sobor, у каталіцкай гістарыяграфіі Прэшаўскі ілжэсабор) — назва сабора, сумеснага паседжання духавенства грэка-каталіцкай царквы, на якім была расфармавана грэка-каталіцкая царква Славакіі (Чэхаславакія). Яе духавенства (разам з вернікамі) былі пераведзены ў праваслаўную веру. Падзея стала часткай дзяржаўнай кампаніі супраць грэка-каталіцкай царквы.

Малы сабор у Вышніх Ружбахах 24 красавіка 1950[правіць | правіць зыходнік]

Папярэднім Прэшаўскаму ілжэсабору стаў Малы сабор, што адбыўся 24 красавіка 1950 г. у Вышніх Ружбахах. Гэты сабор склікаўся, каб вызначыць групу грэка-каталікоў, якія былі б гатовыя для пераходу у праваслаўе грэка-каталіцкай царквы. Сама праваслаўная царква ў перамовах не ўдзельнічала. Дакументы, якія абвяшчалі аб'яднанне з праваслаўнай царквой грэка-каталікоў былі падрыхтаваныя загадзя. Нечаканасцю стаў падзел за пераход у праваслаўе паміж святарамі і вернікамі. У адрозненне ад сваіх святароў – вернікі прынялі праваслаўе. Малы сабор скончыўся правалам.

Прэшаўскі сабор 28 красавіка 1950[правіць | правіць зыходнік]

Праз чатыры дня пасля сабора ў Вышніх Ружбахах пачаўся Прэшаўскі сабор. Прысутнічалі 820 дэлегатаў (з якіх грэка-каталікоў была меншасць) і 100 святароў. Мэта сабору - прыняцце рашэння, ў адпаведнасці з якім была здзейснена праваславізацыя Грэка-каталіцкай царквы. Тэкст маніфеста, прадстаўленага на саборы, быў антыўніяцкім.

Супярэчнасці сабора[правіць | правіць зыходнік]

Сабор супярэчыў каталіцкім канонам, бо быў скліканы свецкімі ўладамі, а не духоўнымі (біскупамі). Таму ён пазначаецца як Ілжэсабор. Няма дакладнасці ў колькасці дэлегатаў - 820 дэлегатаў і 100 святароў. Па дадзеных Вацлава Вашко (кніга Neumlčená) падаецца лічба 720 дэлегатаў, у тым ліку 40 святароў, з якіх толькі 12 падтрымалі праваславізацыю. Добраахвотнасць прыняцця праваслаўя сумнеўная, таму што большасць духавенства прысутнічала на Саборы пад пагрозай арышту, шэраг іншых дэлегатаў не мелі з грэка-каталіцкай царквой нічога агульнага (па дадзеных Вацлава Вашко, на Саборы прысутнічалі людзі, якім абяцаліся матэрыяльныя выгоды -. гл. Neumlčená том II, стар. 172)