Перайсці да зместу

Пр’евідза

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Пр’евідза
славацк.: Prievidza
48°46′17″ пн. ш. 18°37′27″ у. д.HGЯO
Краіна
Край Трэнчынскі
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1113
Першая згадка 1113
Плошча 40,5 км²
Вышыня цэнтра 280 м
Водныя аб’екты Handlovka[d]
Часавы пояс UTC+1, летам UTC+2
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 42 429 чал. (31 снежня 2024)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 046
Паштовы індэкс 971 01
Аўтамабільны код PD
prievidza.sk (славацк.)
Паказаць/схаваць карты
Пр’евідза (Славакія)
Пр’евідза
Пр’евідза

Пр’евідза (венг.: Privigye, ням.: Priwitz) — горад у заходняй Славакіі, на рацэ Нітры ля падножжа горнага масіву Втачнік.

Пр’евідза быў упершыню згаданы ў 1113 годзе ў лісце зобарскіх бенедыкцінцаў. У 1325 годзе стаў горадам, у 1383 годзе стаў вольным каралеўскім горадам. З XVI да першай трэці XVII ст. горад кантралявала сям’я Турза. У 14311433 быў разбураны гусітамі. У 1599 годзе патрываў напад з боку туркаў. Падчас паўстання ў 1673 годзе Пр’евідза згарэў, у пламені была згублена частка архіва горада. У 1678 горад спусташаюць куруцы князя Цёкёя. У 17091711 — чума. У 1831 — халера.

У 1870 годзе насельніцтва складала 2719 чалавек. З канца XIX — пачатку XX стст. пачынаецца індустрыялізацыя горада, была пабудавана чыгунка. Узнікае фабрыка «Карпатыя». Падчас Другой сусветнай вайны горад быў адным з цэнтраў партызанаў. Пасля 1945 года адчыняецца шмат шахтаў і пачынаецца здабыча вугалю. Пасля сканчэння вайны насельніцтва горада рэзка ўзрасло з 5000 да 53 000 жыхароў. Пр’евідза стаў домам для шматлікіх шахцёраў і работнікаў, якія знайшлі работу ў вугальных шахтах, на электрастанцыях і хімічным заводзе ў суседнім горадзе Новакі.

Адміністрацыйны падзел

[правіць | правіць зыходнік]

Пр’евідза складаецца з 5 раёнаў: Старэ Места, Пілы, Нецпалы, Копаніцы, Запатоцкага і трох былых вёсак, аб’яднаных у раён (Градзец, Мала Легуатка і Велька Легуатка).

Статыстыка насельніцтва (10 гадоў)[2]
Год1994200420142024
Колькасць людзей54 42751 59647 57442 429
Розніца −5,20 % −7,79 % −10,81 %
Статыстыка насельніцтва[2]
Год20232024
Колькасць людзей42 98042 429
Розніца−1,28 %

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Počet obyvateľov podľa pohlavia - obce (ročne) [om7101rr]Bratislava: ŠÚ SR, 2025. Праверана 24 красавіка 2025.
  2. а б Počet obyvateľov podľa pohlavia - obce (ročne) [om7101rr_obce=AREAS_SK]. Statistical Office of the Slovak Republic (31 сакавіка 2025). Праверана 31 сакавіка 2025.
  3. https://www.jastrzebie.pl/strefa-turysty/miasta-partnerskie/