Псамафа (спадарожнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Псамафа (стар.-грэч.: Ψαμάθη) — нерэгулярны спадарожнік планеты Нептун са зваротным арбітальным абарачэннем. Названая ад імя адной з нерэід з грэчаскай міфалогіі. Таксама пазначаецца як Нептун X.

Гісторыя адкрыцця[правіць | правіць зыходнік]

Псамафа была адкрыта Скотам Шэпардам, Дэвідам Джуітам, Янам Клейнам у выніку назіранняў 29 і 30 жніўня 2003 года. Спадарожнік атрымаў часовае абазначэнне S/2003 N 1. Уласная назва была прысвоена 3 лютага 2007 года.

Характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

Па арбітальных параметрах Псамафа мае блізкае падабенства з Несс. Гэтыя два спадарожнікі могуць быць фрагментамі ранейшага больш буйнога спадарожніка. Арбіта спадарожніка па памерах супастаўная з геліяцэнтрычнай арбітай: у апапасейдыі ён аддаляецца ад Нептуна на 67.700.000 км, а Меркурый у афеліі аддаляецца ад Сонца на 70 млн км. Затое перыяд звароту спадарожніка складае амаль роўна 25 гадоў.