Пскемскі хрыбет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пскемскі хрыбет

41°45′23″ пн. ш. 70°22′31″ у. д.HGЯO
Краіна
Горная сістэмаЦянь-Шань 
Вышыня4299 м 
Пскемскі хрыбет (Узбекістан)
Пскемскі хрыбет

Пскемскі хрыбет — горны хрыбет у Заходнім Цянь-Шане на тэрыторыі Узбекістана (Ташкенцкі вілаят) і Кыргызстана. Складзены вапнякамі, сланцамі і гранітамі. Мае даўжыню каля 160 км, найбольшая вышыня — 4299 метраў (гара Бештор), сярэдняя вышыня — 3200 метраў.

На схілах хрыбта растуць іглічна-шырокалісцевыя лясы, рэдкалессі і альпійскія лугі. Уздоўж ракі Пскем — зараснікі таполяў і хмызнякоў.

Абмяжоўвае з паўднёва-усходу даліну ракі Пскем і з’яўляецца водападзелам паміж ракой Пскем і рэкамі Коксу, Сандалаш і Чаткал.