Перайсці да зместу

Князі пскоўскія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Пскоўскія князі)

Паводле позняга Ніканаўскага летапісу, асобны княжацкі сталец у Пскове быў створаны Уладзімірам Святаславічам, які ў 1014 годзе вылучыў горад ва ўдзел свайму сыну Судзіславу. Падчас усобіцы Уладзіміравічаў Судзіслаў быў пасаджаны ў вязніцу, а пскоўскае княжанне ліквідавана. Найбольш верагодна, што гэта Яраслаў (Мудры), асцерагаючыся якіх-небудзь прэтэнзій на кіеўскае княства з боку Судзіслава, пасадзіў яго — свайго апошняга брата і самага малодшага з Уладзіміравічаў — у вязніцу (паруб). У перыяд раздробненасці Пскоў знаходзіўся ў складзе Наўгародскай зямлі і імкнуўся да пашырэння сваёй аўтаноміі. Як і ў Ноўгарадзе, у ім усталявалася «рэспубліканская» сістэма палітычнага ладу, якая абмяжоўвала правы князя на карысць баяраў і веча.

У 1348 годзе паводле Болатаўскага дагавора Ноўгарад прызнаў незалежнасць Пскова і перастаў пасылаць у яго сваіх пасаднікаў. З 1399 пскоўскія князі называюцца маскоўскімі намеснікамі. Васіль II дамагаецца права прызначаць пскоўскіх намеснікаў паводле свайго меркавання, прычым яны прыносяць прысягу не толькі Пскову, але і вялікаму князю. Пры Іване III пскавічы адмаўляюцца ад права адхіляць прызначаных да іх князёў.

У 1510 вялікі князь маскоўскі Васіль III прыбыў у Пскоў і абвясціў яго сваёй вотчынай. Веча было распушчана, прыблізна 300 багатых пскоўскіх сем'яў было выслана з горада. Іх маёнткі размеркавалі паміж служылымі маскоўскімі людзьмі. Князёў і намеснікаў у Пскове больш не было.

Князі пскоўскія

[правіць | правіць зыходнік]

Маскоўскія намеснікі

[правіць | правіць зыходнік]


Зноскі

  1. Е. А. Болховитинов «Исторія княжества псковскаго. Часть IV»- Кіевъ.: «Въ Типографіи Кіево-Печорской Лавры», 1831 — (стр.4)
  2. Румянцаўскі музей, Імянны паказальнік XIII—XIV стагоддзяў