Публій Сульпіцый Квірыній

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Публій Сульпіцый Квірыній (лац.: Publius Sulpicius Quirinius, стар.-грэч.: Κυρήνιος, варыянты транскрыпцыі — Квірыній, Кірыній, Кірэній; нар. каля 45 года да н.э.; памёр 21 год н.э.) — старажытнарымскі палітычны дзеяч, консул 12 года да н.э.; двойчы рымскі намеснік правінцыі Сірыі (4 год да н.э. і 6 год н.э.). Праведзены ім па наказе цэзара Аўгуста перапіс насельніцтва перасякаецца з біблейскай, новазапаветнай гісторыяй (Лук.2:2): з прычыны гэтага перапісу Іосіфу з Марыяй давялося адправіцца ў родны горад Віфлеем, дзе і нарадзіўся Ісус.

Жыццядзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Публій Сульпіцый паходзіў з італійскага горада Ланувій. Сярод яго продкаў не было найвысокіх магістратаў Рымскай рэспублікі.

Пра раннія этапы кар’еры Квірынія нічога не вядома. У 15 году да н.э. ён быў праконсулам правінцыі Крыт і Кірэнаіка, дзе паспяхова змагаўся з племем гарамантаў. Вярнуўшыся ў Рым з рэпутацыяй удачлівага палкаводца, ён быў абраны консулам на 12 год да н.э.. Пазней Аўгуст прызначыў яго намеснікам Галатыі і Памфіліі (5 — 3 гады да н.э.), дзе Квірыній авалодаў крэпасцю гама­на­даў, народнасці Кілікіі.

У якасці дарадцы знаходзіўся ў свіце ўнука імператара Аўгуста, Гая Цэзара, у падарожжы на Усход (1 г. да н.э. — 4 г. н.э.)[1].

Пасля — рымскі ўладар Сірыі (па каляндарным вылічэнні той эпохі 759—764 года ад заснавання Рыма).

Дзева Марыя і Іосіф перад губернатарам Квірыніем у час перапісу. Царкоўная мазаіка, музей Карыя, Стамбул.

Рымскі намеснік Сірыі[правіць | правіць зыходнік]

Пасля выгнання Ірада Архелая ў 6 годзе — дата, засведчаная Касіем Дыёнам[2], — Юдэя падпала пад наўпростае кіраванне Рыма і ўвайшла ў склад правінцыі Сірыі, і імператар Аўгуст прызначыў праконсула Квірынія ў Сірыю спаганяць падаткіІосіф Флавій. У той жа час Капоній быў пасланы пракуратарам у Юдэю, але Квірыній прыйшоў і туды, бо збор падаткаў ва ўсёй правінцыі быў яго адменным абавязкам[3]. Для вызначэння падлеглай да спаганяння сумы быў зроблены па загадзе цэзара перапіс мясцовага насельніцтва: апроч ліку душ, кожны абавязаны быў паказаць свой стан і памер зямлі, якой валодаў.

Збор падаткаў з перапісам выклікаў вялікае незадавальненне сярод яўрэяў, і адкрыты мяцеж быў папярэджаны толькі стараннямі першасвятара Язара[4]. І ўсё ж вынікам стала паўстанне Юды Галілеяніна і ўтварэнне партыі зелотаў[5]. Іосіф Флавій кажа пра гэты збор таксама і ў іншым месцы.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Tac. Ann. III 48
  2. XV, 27
  3. ib., XVIII, 1, § 1
  4. ib., 2, § 1
  5. Юдаў. войн., VII, 8, § 1

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]