Публічны секс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эдуар Анры Аўрыль. Забавы ў купальні

Публічны секс — сексуальныя дзеянні, якія маюць месца ў грамадскіх або паўграмадскіх месцах. Грамадскія погляды адносна сексу і сексуальнасці моцна адрозніваюцца ў розных культурах і ў розныя часы. Тэрмін усе часцей ужываецца для апісання акта, які мае месца па-за жылля; можа адбывацца ў ярка выяўленых месцах (туалеты, кабінкі на пляжах, бальнічныя палаты, могілкі).

Да развіцця Інтэрнэту некаторыя геі сустракаліся ў грамадскіх месцах (паркі, прыбіральні і г. д.) у пошуках сексу.[1] У Злучаным Каралеўстве, пачынаючы з 1990-х гг., развіваюцца паслугі па прадастаўленні магчымасцяў для сексу ў грамадскіх камерцыйных установах. Верагодна, гэта звязана са змякчэннем поглядаў на дадзенае правапарушэнне.[2]

Па чутках, падобны секс практыкуецца ў многіх парках і на пляжах Ванкувера і Сан-Францыска.[3] Часопіс «Нью-Ёрк» сцвярджае, што публічны секс даволі часта практыкуецца ў Нью-Ёрку, а перспектыва такога сексу з'яўляецца фантазіяй вялікага колькасці людзей.[4]

У Злучаным Каралеўстве секс у паўграмадскіх месцах вядомы як догінг. Таксама існуе слэнгавы тэрмін «котэджынг», які ў гомасексуальным асяроддзі вызначае секс у грамадскіх туалетах у парках, студэнцкіх інтэрнатах, аэрапортах.

У поп-культуры[правіць | правіць зыходнік]

  • Публічны секс з'яўляецца тэмай брытанскага фільма 2009 года Догінг: Гісторыя кахання, які выйшаў у пракат у ЗША пад назвай «Публічны секс», рэжысер — Сымон Эліс, аўтары — Майкл Грум і Норман Брок.[5]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Humphreys, Laud (1975). Tearoom Trade: Impersonal Sex in Public Places. Aldine de Gruyter. ISBN 0202302822.
  2. Finlayson, Iain (21 June 1998). "The Human Condition: Johnny be good". The Independent. The debate was largely irrelevant in the UK,where at the time there were very few public sex venues (or PSVs). In the Nineties, however, there has been a significant increase in commercial gay venues, particularly in London where there are now at least 15 saunas and 10 bar/clubs that provide facilities for gay sex on their premises.
  3. Sides, Josh (2009). Erotic City: Sexual Revolutions and the Making of Modern San Francisco. Oxford University Press US. ISBN 9780195377811.
  4. Em & Lo. Public Displays of Affection. New York (1 красавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2012. Праверана 17 красавіка 2009.
  5. Public Sex (англ.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]