Пудаць
Выгляд
Вёска
Пудаць
|
Пу́даць[1] (трансліт.: Pudać, руск.: Пудоть) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Запольскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1876—1914 гг. у фальварку дзейнічала кардонная і драўніннамасная фабрыка, якая ў розныя гады мела 3 паравыя машыны рознай магутнасці, вадзяную турбіну, 2 паравыя катлы. Вырабляла драўнінную масу з асінавага лесу, кардон, у 1900 г. малола муку. У 1900 працавалі 50 рабочых, выраблена 20,6 тыс. пудоў драўніннай масы[2].
У 1924—1954 гадах цэнтр Пудацкага сельсавета.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Таццяна Іванаўна Дзмітрачэнка (нар. 1965) — урач, кандыдат медыцынскіх навук.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Пудацкая кардонная і драўніннамасная фабрыка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 117.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 10: Віцебская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. — 728 с.: іл. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-1126-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх