Пуканаўка 1 (археалагічны помнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Пуканаўка 1 — археалагічны помнік, курганны могільнік крывічоў каля в. Пуканаўка 1 Полацкага раёна Віцебскай вобласці. За 400 м на паўночны захад ад вёскі, абапал дарогі ў в. Заазер'е, у лесе.

76 курганоў вышынёй 1 — 3 м, дыяметрам 4 — 10 м, ёсць дыяметрам 18 м. Моцна зараслі хмызняком, лесам. Каля некаторых прасочваюцца раўкі. Вядомы з канца XIX ст., у 1967 г. Г. В. Штыхаў даследаваў 6 насыпаў, у 1981 г. абследаваў Ш. І. Бекцінееў. Пад усімі насыпамі выяўлена попельна-вугальная праслойка. У адным кургане знойдзены рэшткі чэрапа чалавека, жалезны нож, ганчарны гаршчок з хвалістым арнаментам, 4 бронзавыя пярсцёнкі, 2 з іх з дроту, сагнутага ў некалькі абаротаў, 2 — пласціністыя з арнаментам у слачку. У другім насыпе пахаванне па абраду трупапалажэння, галавой на захад. Знойдзены ляпны гаршчок, утулкавы наканечнік кап'я, нож. У іншых курганах пахаванняў і рэчаў не знойдзена. Датуецца 2-й паловай X — XI стст.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бекцінееў, Ш. І., Штыхаў Г. В. Пуканаўка 1 / Ш. І. Бекцінееў, Г. В. Штыхаў
  • Сведения 1873 г. о городищах и курганах // Известия императорской археологической комиссии. Вып. 5. — СПб., 1903.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]