Пукапука (Французская Палінезія)
Пукапука | |
---|---|
фр. Pukapuka, Puka Puka | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 5,4 км² |
Насельніцтва | 163 чал. (2017) |
Шчыльнасць насельніцтва | 30,19 чал./км² |
Размяшчэнне | |
14°48′44,30″ пд. ш. 138°49′44,10″ з. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Туамоту |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пукапука, таксама Пука-пука (фр.: Pukapuka, Puka Puka) — атол архіпелага Туамоту. З'яўляецца муніцыпалітэтам Французскай Палінезіі. Плошча — 5,4 км². Насельніцтва (2017 г.) — 163 чалавекі.
Атол Пукапука месціцца за 1190 км на паўночны ўсход ад Папеэтэ, адміністрацыйнага цэнтра Французскай Палінезіі. Уяўляе сабою старажытны каралавы рыф на вяршыні падводнага вулкана, сфарміраванага каля 49,5 — 49,9 млн гадоў таму. Вышыня каралавага фундамента — 265 м. Амаль палову плошчы атола займае замкнёная ўнутраная лагуна.
Карэнныя насельнікі — маркізцы, якія адрозніваюцца па мове і культуры ад паўмоту, астатніх жыхароў Туамоту. Адкрыты галандскімі мараплаўцамі ў 1616 г. У сярэдзіне XIX ст. далучаны да французскіх каланіяльных валоданняў. З пачатку XX ст. асноўным эканамічным заняткам тубыльцаў стала вырошчванне какосавай пальмы. Плантацыі на Пукапука лічацца аднымі з найбольш прадукцыйных у Палінезіі. У 1979 г. пабудаваны аэрапорт.