Пулай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Барадуліна Ліда ў эрзянскім касцюме. Саранск, 1917. На сцёгнах павязаны пулай.

Пулай — элемент эрзянскага народнага жаночага касцюма, які насілі на поясе.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Традыцыйны народны касцюм, які захаваўся ў шматлікіх сёлах Мардовіі і традыцыйнага пражывання эрзян за межамі рэспублікі. У цяперашні час апранаецца з нагоды свят і важных падзей. Захаваўшыся да сюль касцюмы перадаюцца ад маці дачкам[1].

Жаночы касцюм звычайна вырабляўся з белай тканіны і складаўся з доўгай белай кашулі, падабранай поясам, званым пулай. Спадніцу дапаўняў чырвоны або блакітны фартух з каўняром накшталт кафтана без рукавоў. Касцюм звычайна быў упрыгожаны вышыўкай з выкарыстаннем ракавінак[2]. Пулай пры гэтым быў неад’емнай часткай эрзянскай дзяўчыны. Дзяўчына пачынала насіць яго ў падлеткавым узросце і насіла да старэйшага ўзросту.

Пула — гэта тканы пояс-валік, выкананы з конскага воласу і воўны, які можа важыць ад трох да пяці кілаграм. Пулай насілі на сцёгнах па-над кашуляй[3]. Адрозніваюць пулай двух відаў: без валіка (пулоааркс, цёкакаркс) і з валікам (пулагай, пулай, пулакш). У яго аснове — прамавугольны кавалак кардона або лямца даўжынёй 20-30 см. Бачны бок упрыгожвалі вышыўкай, плоскімі гузікамі, ракавінамі, пазументам, махрамі з медных ланцужкоў і каляровых пацерак. Каб ніткі не блыталіся пула вымочваюць у адмысловым растворы.

Дарослая жанчына не магла з'явіцца на людзях без пулая, гэта прыраўноўвалася да з'яўленню без адзення. Жанчыны не здымалі яго нават летам падчас працы ў полі. Пулай меў сакральнае магічнае значэнне і выконваў ахоўныя функцыі абярэга: благое вока заблытваўся ў чорных тугіх нітках і не могло зрабіць жанчыну бясплоднай. Дадаткова ён служыў і для ўцяплення, зберагаючы жанчыну ад прастуды і пераахаладжэння нырак. Цяжкі пулай рабіў цела жанчыны больш моцным, а сцягна і ікры больш круглявымі[4].

На Сусветнай выставе ў Парыжы, жаночы эрзянскі касіцюм, прывезены Макарам Яўсеўевым, быў удастоены залатога медаля.

У жаночым пахавальным касцюме пулай адсутнічаў.

Зноскі

  1. Mordovia is a nationality of people. Mordva characteristic features. gigafox.ru. Праверана 28 сакавіка 2020.
  2. Mordovija yra žmonių pilietybė. Mordva būdingi bruožai. gigafox.ru. Праверана 28 сакавіка 2020.
  3. Набедренное украшение-пулай. www.museum.ru. Праверана 28 сакавіка 2020.
  4. САМОБЫТНОСТЬ КУЛЬТУРЫ МОРДОВСКОГО НАРОДА. school-science.ru. Праверана 28 сакавіка 2020.