Карфаген

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Пуны)
фінікійская дзяржава
Карфаген
фінік. 𐤒𐤓𐤕•𐤇𐤃𐤔𐤕‬
Герб Сцяг
Герб Сцяг

Сталіца Карфаген
Мова(ы) пунічная мова
Афіцыйная мова Пунічная мова
Грашовая адзінка Carthaginian currency[d]
Насельніцтва 200-500 тысяч
Форма кіравання манархія і алігархія
Пераемнасць

Lex Rubria >

Рымская рэспубліка > Рымская імперыя > Каралеўства вандалаў і аланаў >

Візантыя >
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Руіны Карфагену

Карфаген (ст.-грэч. Καρχηδών Karkhēdōn, лац.: Carthago або Karthago ад фінікійскага Qart-ḥadašt — «новы горад») — старажытны горад у паўночнай Афрыцы, які існаваў на тэрыторыі сучаснага Туніса.

У старажытныя часы Карфаген быў сталіцай аднайменнай марской і гандлёвай імперыі. Жыхароў Карфагена называлі пунамі. Пасля заняпаду імперыі Карфаген ператварыўся ў Рымскі горад. Сёння Карфаген з’яўляецца адным з прадмесцяў горада Туніс. Месца, на якім у 1979 годзе праводзіліся археалагічныя раскопкі, унесена ў спіс Сусветнай спадчыны і штогод прываблівае да сябе шматлікіх турыстаў.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Карфаген ляжыць на ўзбярэжжы Міжземнага мора, у 10 кіламетрах на захад ад сённяшняга Туніса, на поўначы Тунезіі. Дзякуючы свайму прыдатнаму геаграфічнаму месцазнаходжанню на Сіцылійскім праліве, Карфаген меў магчымасць моцнага кантролю над марскім гандлем паміж заходнім і ўсходнім, а таксама паміж паўднёвым і заходнім Міжземным морам. Гэта было самай важнай перадумовай далейшай эканамічнай і ваеннай перавагі гораду і яго дамінантнай ролі ў Міжземнамор’і, а таксама значна далей за яго межамі. Карфаген ляжаў на скрыжаванні найважнейшых фінікійскіх гандлёвых шляхоў паміж Левантэ і Гібралтарам. Карфаген таксама меў выхад да Тырэнскага мора праз Сіцылію.

Сам горад ляжыць на паўвостраве, які на захадзе абмежаваны Туніскім залівам, на поўначы — лагунай Себкет Арыяна і на поўдні — Туніскім морам, — стратэгічна надзвычай прыдатнае месцазнаходжанне, якое дазваляла пры неабходнасці паспяхова вытрымліваць абарону з сушы ў выпадку вайны альбо іншай пагрозы. Пагорак Бірза быў цэнтрам пунічнага, а потым таксама і рымскага Карфагена. На поўначы, але ўжо за гарадской сцяной, знаходзіўся рэгіён Магара, які выкарыстоўваўся жыхарамі Карфагена ў сельскагаспадарчых мэтах.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Карфаген быў заснаваны ў VIII ці IX стагоддзі да н.э. фінікійскімі каланістамі з горада Тыр. Пасля заняпаду фінікійскага ўплыву ў Заходнім Міжземнамор’і Карфаген паступова падпарадкоўвае сабе былыя фінікійскія калоніі. Да III стагоддзя да н.э. горад становіцца найбуйнейшай дзяржавай з залежнымі ад яго тэрыторыямі на поўдні Іспаніі, поўначы Афрыкі, на Сіцыліі, Сардзініі, Корсіцы.

Пасля некалькіх войнаў супраць Рыма (Пунічныя войны) Карфаген згубіў свае заваяванні і быў зруйнаваны ў 146 годзе да н.э. Пазней Гай Юлій Цэзар прапанаваў заснаваць на яго месцы калонію. Пасля заваявання Паўночнай Афрыкі імператарам Візантыі Юстыніянам, Карфаген стаў сталіцай Карфагенскага экзархату. Горад канчаткова згубіў сваё значэнне пасля прыходу арабаў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Huß W. Geschichte der Karthager. München, 1985.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]