Галавач мешкападобны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Пурхоўка)
Галавач мешкападобны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Calvatia utriformis (Pers.) O. Jaab.

Сінонімы
  • Handkea utriformis
  • Lycoperdon utriforme

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  2493946
MB  554053

Галава́ч мешкападобны (Calvatia utriformis) — базідыяльны грыб сямейства дажджавіковых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Пладовыя целы буйныя (5-16 см вышынёй, 4-16 см шырынёй), шырокагрушападобныя або яйцападобныя, з асновай у выглядзе несапраўднай ножкі, зверху пляскатыя, ля асновы — акруглена-складкаватыя, з тоўстым міцэліяльным цяжам. Экзаперыдый спачатку белы, пры выспяванні шэра-карычневы, губчата-лямцавы ці бародаўчаты, хутка знікае. Эндаперыдый у выглядзе грубай паперы, шэра-карычневы, слаба блішчасты. Мякаць белая, складаецца з камер, з узростам распыльваецца. Спелае пладовае цела пасля разбурэння верхняй паловы эндаперыдыя мае выгляд кубка, напоўненага масай спор, якія разносяцца ветрам.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Касмапаліт. Расце на глебе ў лясах розных тыпаў, на выганах, на раллі, у садах, на сухадольных, альпійскіх і субальпійсіих лугах.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Маладыя грыбы ядомыя.