Пустомыты

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Горад
Пустомыты
укр.: Пустомити
Сцяг[d] Герб[d]
Сцяг[d] Герб[d]
Assumption of Mary church, Pustomyty (01).jpg
Царква Успення Прасвятой Багародзіцы ў Пустомытах
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першае згадванне
Горад з
Плошча
13,374 км²
Вышыня цэнтра
301 м
Насельніцтва
9500 чалавек (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-3230
Паштовы індэкс
81100
Афіцыйны сайт
Пустомыты на карце Украіны ±
Пустомыты (Украіна)
Пустомыты
Пустомыты (Львоўская вобласць)
Пустомыты

Пустомыты[1] ці Пустамыты (укр.: Пустомити) — горад раённага значэння Пустамыціўскага раёна Львоўскай вобласці, раённы цэнтр.

Геаграфія і транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Размешчаны на Аполлі, у міжрэччы рэк Шчыркі і яе прытока Стаўчанкі ў сістэме Днястра.

Ад абласнога цэнтра горад размешчаны за 19 км, і звязаны з ім аўтадарогай абласнога значэння Львоў - Мэдэнічы, а таксама магістральнай чыгункай Львоў - Стрый - Ужгарад. У самім горадзе размешчана пасадачная платформа Пустамыты, а на ўскраіне — станцыя Глінна-Наварыя. Некаторыя паскораныя цягнікі спыняюцца толькі ў Пустамытах. Хуткія цягнікі далёкага спалучэння ў горадзе не спыняюцца.

Практычна кожную гадзіну, а ў пікавыя гадзіны нават часцей, курсуюць прыгарадныя электрацягнікі Львоў - Стрый. У тым ліку ёсць прамыя рэйсы ў Моршын, Трускавец, Мукачава, Чоп і нават адзін рэйс да Ужгарада. Частка рэйсаў — паскораныя, што дазваляе дабрацца да Львова літаральна за 20 хвілін. Перш за ўсё гэта Мукачава - Львоў і Трускавец - Львоў.

Акрамя чыгуначнага транспарту, таксама курсуюць аўтобусы да Львова, а таксама па вёсках раёна.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Мяркуюць, што ў старажытныя часы пасёлак называўся «Мыта» і мог быць мытняй на мяжы Пярэмышльскага і Звенігародскага княстваў. Пасля мясцовасць, верагодна, страціла ранейшае значэнне, калі пачалі актыўна развівацца суседнія Шчырэц і Львоў. Ад словазлучэння «пустое мыта» і выводзяць назву «Пустамыты».

Захаваліся звесткі, што ў 1417 г. сяло Мітко было прададзена шчырэцкім войтам Іванам Нішолекам за 300 польскіх грыўняў пражскіх грошаў Станіславу Карытку. Акт продажу зацвердзіў кароль Ягайла. Пустамыты ўспамінаюць у 1441 г. ў Львоўскай судовай кнізе. На працягу 1448-1454 фігуравала ў кароннай метрыцы як «Мыта» або «Пустамыта», уладальнікам быў Станіслаў з роду Карыткаў. У 1495 г. «уладаром» Пустамытаў быў львавянін Іван Дзідушыцкі. У 1528 г. ён прадаў іх кароннаму гетману Яну Тарноўскаму. Пазней сын Івана Мікалай Дзідушыцкі выкупіў сяло і валодаў ім, у прыватнасці, у 1541 г. У 1626 г. сяло спустошылі татары. Напярэдадні вайны 1648-1654 гг. вёскай валодаў Аляксандр Дзідушыцкі. На шчасце, вайна абышла гэтыя мясцовасці. Зафіксавана, што ў 1721 г. кароль Аўгуст II назначаў камісараў для размежавання сёлаў Пустамыты і Малечковічы.

У 1906 г. у вёсцы ўзнікла крэдытнае таварыства «Народны дом», якое у 1912 г. мала 149 членаў. Там можна было заняць грошы пад меншы працэнт, чым у крамніка. У 1911 г. быў заснаваны гурток таварыства «Сельскі гаспадар», які праз год меў ужо 11 членаў. 12 сакавіка 1910 г. падчас моцнага ветру успыхнуў пажар, які за паўтары гадзіны знішчыў 62 гаспадаркі і каля 200 будынкаў. Панскі двор і купелі ацалелі. Праблемы паўсталі Пустомыты і вясной 1911 г., калі там ўспыхнула эпідэмія тыфа. У той час у вёсцы было 2 яўрэйскія крамы і 2 рэстарана. Супраць п'янства змагалася таварыства «Сокал» і царкоўнае Брацтва цвярозасці. У 1911-1912 гг. польскі земскі банк у Ланьцуці стаў прадаваць палякам зямлю ў Пустамытах. Такім чынам у вёсцы павялічылася польская абшчына. Пасля зямлю змаглі купляць таксама ўкраінцы, але пры гэтым прыйшлося мяняць абрад на рыма-каталіцкі. Землі, якія скупляліся польскімі сялянамі, што прыбылі сюды з захаду, далі пачатак частцы вёскі, якая была названая Парцэляцыяй. Паводле дадзеных «Просвіты» ў 1912 г. ў Пустомытах пражывала 990 чалавек (590 грэка-каталікоў, 386 рыма-каталікоў, 14 яўрэяў), было 209 дамоў. На пасёлку Воліца, які паступова зліўся з горадам, жылі 263 чалавекі. Хоць украінцы складалі большасць, яны мелі 400 моргаў зямлі, тады як палякі — 600, а панскі двор — 667 моргаў. Мелі каля 1000 курэй, 250 кароў, 150 свіней, 100 коней, а 50 гаспадарак былі наогул без жывёлы. Сеялі пераважна авёс, а садзілі бульбу. Сярод рамеснікаў вёскі было 3 кавалі, 5 шаўцоў і некалькі краўцоў, 2 сталяры. Таксама рабочыя працавалі на мясцовай вапнярні. Некаторыя з'язджалі ў Нямеччыну ці ЗША.

Баі падчас Першай сусветнай вайны ўпершыню непасрэдна закранулі мясцовасць 10-11 верасня 1914 г., калі ў Лісневічах цалкам згарэла 50 дамоў, а ў Пустамытах расейцы спалілі 5 дамоў. Падчас адступлення рускай арміі сяло зноў пацярпела 21 чэрвеня 1915 г., калі тут былі баі, а з боку Мілашовіч спалена 7 дамоў. Таксама згарэлі панскі двор, купальні і дамы пры чыгунцы.

Пасля вайны міжнацыянальныя адносіны сталі яшчэ больш напружанымі, чым да таго. Згодна з польскімі царкоўнымі дадзенымі у 1930 г. тут пражывала 1027 рыма-каталікоў. Па дадзеных чытальні ў 1935 г. ў вёсцы было 200 дамоў (50 украінскіх, 149 польскіх, 1 яўрэйская), але такія лічбы мала праўдападобныя. У справаздачы за 1937 г. пазначана, што ў Пустамытах было 385 дамоў (102 украінскія, 281 польская і 2 яўрэйскія). На 1.01.1939 ў Пустамытах было 1780 жыхароў, з іх 540 украінцаў-грэкакаталікоў, 300 украінцаў-лацінян (перайшлі ў 1910 г. на заходні абрад), 910 палякаў і 30 яўрэяў, а ў вёсцы Глінна — 1160 жыхароў, з іх 280 украінцаў-грэкакаталікоў, 850 палякаў і 10 габрэяў. У 1931 г. ў Пустамытах працавалі трыкласная і аднакласная школы і двукласная ў Глінна. У школах навучанне праводзілася толькі на польскай мове.

21 верасня 1939 г. горад быў акупаваны савецкімі войскамі. У 1940 г. быў створаны Сакольніцкі раён, цэнтр якога быў у Пустамытах. 24 чэрвеня 1941 г., за два дні пасля пачатку нямецка-савецкай вайны, органы савецкай улады пакінулі свой раённы офіс у Пустамытах. У Лісневічах былі арганізаваны атрады, якія, захапіўшы зброю ў аддзяленні міліцыі, выганялі рэшткі савецкай улады. Неўзабаве Пустамыты былі акупаваныя нямецкімі войскамі. У маі 1942 г. ў Пустамытах адкрыты дзіцячы сад. У верасні 1942 г. былаў асвечана Магіла Волі на краю Пустамытаў, каля чытальні, якую ўручную насыпалі ў памяць аб тых, хто загінуў у барацьбе з бальшавізмам. 15 красавіка 1943 года недалёка ад глінскіх заводаў нацысты стварылі лагер прымусовай працы. У ім знаходзілася 228 габрэяў, якіх выкарыстоўвалі для працы на вапнавым заводзе. 25 ліпеня 1943 г. 202 зняволеных было расстраляна. 28 ліпеня 1944 года Пустамыты былі вызвалены ад нямецкай акупацыі, пасёлак зноў занялі савецкія войскі.

У 1944-1945 гг сяло было электрыфікавана і газіфікавана. Пустамыты пачалі актыўна расці і развівацца пасля стварэння Пустамытаўскага раёна ў 1959 г. — да новага райцэнтра перасяляліся шмат сем'яў з усяго раёна. У 1988 г. пасёлак гарадскога тыпу атрымаў статус горада.

У гады незалежнай Украіны горад працягвае развівацца. Так, у 1995 г. пабудавалі сярэднюю школу № 2 на 630 вучнёўскіх месцаў, пабудаваны шэраг індывідуальных жылых дамоў, крамаў, бараў, кафэ. Жыхароў горада і раёна абслугоўвае цэнтральная раённая бальніца, паліклініка.

Зноскі