Пустыня Сальвадора Далі
Сальвадора Далі | |
---|---|
ісп. Desierto Salvador Dalí | |
![]() | |
22°36′31″ пд. ш. 67°41′14″ з. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Балівія |
Вышыня над узроўнем мора | 4 750 м |
Плошча | 110 км² |
![]() |
Пустыня Сальвадора Далі (ісп.: Desierto Salvador Dalí) — надзвычай неўрадлівая даліна ў паўднёва-заходняй Балівіі, у дэпартаменце Патасі. Размешчана на сярэдняй вышыні 4750 над узроўнем мора [1] і мае плошчу 110 км². Знаходзіцца на тэрыторыі нацыянальнага фаўністычнага рэзервата «Андзіна Эдуарда Авароа» і характарызуецца ландшафтамі, якія нагадваюць сюрэалістычныя палотны Сальвадора Далі.