Пухавіцкая сярэдняя школа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пухавіцкая сярэдняя школа
Заснавана 16 лістапада 1863
Тып школа
Сайт puhovich.schools.by

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Пухавіцкая сярэдняя школа» — установа сярэдняй адукацыі ў в. Пухавічы Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Адкрыта як пачатковае народнае вучылішча ў невялікім грамадскім памяшканні 16 лістапада 1863 года. Праз год на мясцовыя сродкі быў узведзены цагляны будынак вучылішча. Штогод казна выдзяляла 200 руб. на ўтрыманне навучальнай установы. Станам на 1886 год было 110 вучня.

У 1900 г. у вучылішчы налічвалася 134 вучні, з якіх 28 дзяўчынак.Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі школе перадалі трохпавярховы драўляны будынак, які пабудаваў у 1903 годзе маскоўскі фальшываманетчык, што ладзіў свой “бізнас” у Пухавічах.У савецкі час вучылішча было ператворана ў сямігодку, у якой у 1922 годзе займаліся 268 вучняў, працавалі 12 настаўнікаў.

У 1937 г. адбыўся першы выпуск сярэдняй школы. Пасля вызвалення Пухавіч ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў школа адразу аднавіла сваю дзейнасць.

У 1964 годзе быў пабудаваны трохпавярховы будынак школы на 640 вучнёўскіх месцаў. Шматлікія кабінеты былі абсталяваны ў адпаведнасці з тагачаснымі патрабаваннямі.

Сёння ў Пухавіцкай сярэдняй школе вучыцца 218 школьнікі з Пухавіч і навакольных вёсак. Заняткі праводзяцца ў адну змену. Другая палова дня прысвечана факультатыўным і спартыўным заняткам, працы ў аб’яднаннях па інтарэсам. Вучні наведваюць факультатыўныя заняткі гуманітарнага, прыродна-матэматычнага, творчага, спартыўнага накірункаў, заняткі па фарміраванні беражлівых адносін і здаровага ладу жыцця.

Працуе ў школе 25 настаўнікаў, з якіх 13 педагогаў – выпускнікі школы розных гадоў. Дзейнічае 3 метадычныя аб’яднанні настаўнікаў-прадметнікаў, метадычнае аб’яднанне класных кіраўнікоў.

Вядомыя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]

Выкладчыкі[правіць | правіць зыходнік]

Дырэктары школы[правіць | правіць зыходнік]

  • Уладзімір Аляксандравіч Яковін (з 1965 па 1984 гады),
  • Ала Васільеўна Ралькевіч (з 1984 па 1993 гады),
  • Уладзімір Рыгоравіч Прысяжнюк (з 1994 па 1997 гады),
  • Валянціна Сяргееўна Бяседзіна (з 1997)[3]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]